wd wp Пошук:

Сімонэ Марціні

Сімонэ МАРЦІ́НІ (італ.: Simone Martini; каля 1284, г. Сіена, Італія — ліпень 1344) — італьянскі жывапісец, прадстаўнік Cіенскай школы жывапісу.

Біяграфія

Разам з Дуча і Амброджа Ларанцэці Сімонэ Марціні з’яўляецца найбуйнейшым сіенскім мастаком першай паловы XIV стагоддзя. Дакладная дата яго нараджэння невядомая. Аднак вядомая дакладная дата яго смерці — у сіенскім манастыры Сан Даменіка(італ.) бел. ў запісе аб памерлых ад 4 жніўня 1344 года значыцца: «Майстар Сымон, мастак, памёр у курыі; пахаванне адбылося чацвёртага дня ў жніўні 1344». Вазары ў сваім жыццярысе Сімонэ Марціні паведамляе, што на яго грабніцы было ўказана, што мастак памёр ва ўзросце шасцідзесяці гадоў, такім чынам, дату яго нараджэння можна аднесці да 1284 года.

«Звеставанне». Эрмітаж, 1333
Сімонэ Марціні. «Нясенне крыжа». Дэталь. Луўр

Аб першых трыццаці гадах жыцця мастака няма ніякай інфармацыі. Фердынанда Балоння(італ.) бел., італьянскі даследчык творчасці Марціні, лічыць, што з 1312 па 1315 год Сімонэ часта прыязджаў з Сіены ў Асізі, дзе рыхтаваў малюнкі аконных вітражоў для Сан Марціна(італ.) бел.. Першая дакладная праца Сімоне — фрэска «Маэста(італ.) бел.» ў Палаца Публіка(італ.) бел. Сіены, на якой стаіць дата (1315) і подпіс «a man di Symone», гэта значыць «праца Сімонэ». Гэтаму ж часу адпавядаюць два запісы ў расходных кнігах сіенскага казначэйства — выдача 34 лір(руск.) бел. і 12 сольда(руск.) бел. 7 чэрвеня 1315 года, і 46 лір і 8 сольда паміж 20 кастрычніка і 12 снежня таго ж года. Ужо сам факт, што маладому мастаку даверылі гэтакую адказную працу ў зале сіенскага ўрада, сведчыць аб яго вядомасці і добрай рэпутацыі к таму часу.

С. Марціні пазнаў уплывы французскага гатычнага мастацтва. Працаваў у Таскане, Неапалі (1317), Арвіета (1320), Асізі (1320-я г.), Авіньёне (з 1340).

Творчасць

У творчасці спалучаў гатычныя традыцыі арганізацыі кампазіцыі, трактоўкі перспектывы, кволасці фігур чалавека з протарэнесансавай адухоўленасцю і жыццёвай пластыкай вобразаў, вытанчанасцю колераў: фрэскі ў Палацца Публіка ў Сіене («Маэста», 1315; выява кандацьера Гвідарыча да Фальяна, 1328), у Ніжняй царкве Сан-Франчэска ў Асізі (сцэны з жыцця св. Марціна Турскага, каля 1326), алтарныя абразы «Святы Людовік Тулузскі карануе Роберта Неапалітанскага» (каля 1317), «Дабравешчанне» (1333), «Пакуты Хрыстовы» (1340-я г.), дыптых «Дабравешчанне» (1339-42). Аўтар фронтыспіса для манускрыпта Вергілія (1340-я г.).

Фрэска з выявая кандацьера Гвідарыча да Фальяна, 1328

Асаблівую цікавасць выклікае фрэска з партрэтам кандацьера (наёмнага кіраўніка войска) Гвідарыча да Фальяна (1328). Гэта першае для італьянскага мастацтва ўвасабленне вобраза канкрэтнага чалавека. Майстар паказаў яго адзінокім коннікам, які едзе па пясчаных узгорках, што раздзяляюць два ўзятых ім замкі. Манументальная фрэска ў гонар пераможцы набыла характар геральдычнай выявы. Хвалістасць небасхілу гарманічна паўтараюць лініі цела каня, а краі залатога колеру тканіны, якая пакрывае яго круп, па рытміцы супадаюць з рухам ног.

Галерэя

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Art UK — 2003. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118731394 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118731394 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. https://www.kulturarv.dk/kid/VisKunstner.do?kunstnerId=2587 Праверана 4 мая 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 1 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1284 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сіене
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Мастакі-партрэтысты Рэнесансу
Катэгорыя·Сіенская школа жывапісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Авіньёне
Катэгорыя·Мастакі Італіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1344 годзе
Катэгорыя·Мастакі готыкі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта