wd wp Пошук:

Джорджа Вазары

Джо́рджа Ваза́ры (італ.: Giorgio Vasari; мянушка Арэціна 30 ліпеня 1511, Арэца — 27 чэрвеня 1574, Фларэнцыя) — італьянскі мастак, архітэктар і пісьменнік. Аўтар знакамітых «Жыццяпісаў», заснавальнік сучаснага мастацтвазнаўства.

Вазары-жывапісец

Жывапіс Вазары ўяўляе сабой яркі ўзор тасканскага маньерызму. Першая карціна Вазары, якая дайшла да нас — «Пахаванне Ісуса» (1532, дом-музей Вазары ў Арэца). Вазары працаваў надзвычай хутка, хоць і карыстаўся дапамогай шматлікіх маладых мастакоў, імёны якіх таксама захаваліся. Ва ўласным жыццяпісе ён апісваў усе свае працы ў самых дробных падрабязнасцях. Нягледзячы на тое, што Вазары быў добрым мастаком, у яго фігурах сустракаюцца няправільнасці. Яго карціны напісаны ў халоднай каляровай гаме.

Вазары-архітэктар

Галерэя Уфіцы

Поспех Вазары ў архітэктуры быў пераменлівы. Вазары быў таленавіты ў дэкоры, але мірыўся з няўдачамі ў манументальнай архітэктуры. Ён няўдала перабудаваў некалькі будынкаў, не здолеўшы захаваць адзінства архітэктурнага вобразу. Пабудаваныя Вазары новыя будынкі адрозніваюцца своеасаблівай прыгажосцю і арыгінальнасцю. Будынак для Папы Юлія III у Рыме і будынак Уфіцы ў Фларэнцыі, пачаты Вазары, сведчаць на карысць яго архітэктурнага таленту. Яму ж належыць комплекс будынкаў, якія складаюць Палац рыцараў св. Стэфана ў Пізе і шматлікія іншыя.

Гл. таксама

Галерэя

Зноскі

  1. http://www.treccani.it/enciclopedia/giorgio-vasari_(Enciclopedia-Italiana)/
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 Вазари Джорджо // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. 1 2 3 4 5 6 https://rkd.nl/explore/artists/436778
  5. BeWeB Праверана 5 лютага 2021.
  6. https://www.kulturarv.dk/kid/VisKunstner.do?kunstnerId=3637 Праверана 4 мая 2021.
  7. https://www.oxfordbibliographies.com/view/document/obo-9780195399301/obo-9780195399301-0350.xml

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі Італіі
Катэгорыя·Мастацтвазнаўцы Італіі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1511 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1574 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Арэца
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі 27 чэрвеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Залатой шпоры
Катэгорыя·Мастакі XVI стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Гісторыкі мастацтва
Катэгорыя·Памерлі ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных