wd wp Пошук:

Фра Беата Анджэліка

«Мадонна з дзіцем і святымі Дамінікам і Тамашам Аквінскім»

Фра Беата Анджэліка (Анжаліка, італ.: Fra Beato Angelico, літар. «Брат Блажэнны Анёльскі», уласнае імя Гвіда дзі П’етра, італ. Guido di Pietro, імя ў пострыгу Джавані дзі Ф’езоле), (1400—1455) — італьянскі мастак эпохі Ранняга Адраджэння, дамініканскі манах.

Імя

Вазары назваў мастака «анёльскім» (італ. Angelico); дзякуючы яму мастак стаў вядомы пад імем Фра (брат, манах) Анджэліка. Вельмі рана яго пачалі называць Беата Анджэліка, гэта значыць Блажэнны Анджэліка, але Ватыкан афіцыйна прылічыў яго да ліку блажэнных толькі ў 1984 годзе. З гэтага моманту ён стаў лічыцца нябесным заступнікам усіх мастакоў[7].

Біяграфія і творчасць

Нарадзіўся ў 1400 годзе ў Вік’ё нэль Муджэла (Vicchio nell Mugello, паблізу Фларэнцыі). Уступіў у дамініканскі манастыр у Ф’езоле ў 1418.

Настаўнік не вядомы. Пачынаў дзейнасць з ілюстрацый рэлігійных кніг. Праца з буйнымі формамі пачалася з роспісу алтароў ў 1428? — 1433 манастыры Сан-Марка (Фларэнцыя), калі некалькі манахаў з Ф’езолы пераехалі ў Фларэнцыю, каб распісваць адбудаваны Мікелоца манастыр. У 1445 Анжаліка выклікаў у Рым Папа Яўген IV распісваць фрэскі цяпер не існуючай царквы Хрышчэння ў Ватыкане.

У 1447 годзе са сваім вучнем Беноца Гоцалі распісваў фрэскі царквы ў Арвіета, а ў 1447—1450 гадах сцены капэлы Нікаліна ў палацы Папаў у Ватыкане. Іншымі яго вучнямі былі Антоніяца Рамана(руск.) бел. — важная постаць італьянскага жывапісу XV стагоддзя і Занобі Строцы — мастак і мініяцюрыст.

Памёр у 1455 годзе, у Рыме. Пахаваны ў царкве Санта-Марыя-сопра-Мінерва, дзе яго магіла існуе да гэтага часу. Памяць благаслаўлёнага Фра Анжаліка святкуецца 18 лютага.

Для творчасці Фра Анджэліка ўласціва прастата каляровых рашэнняў, якая мяжуе з наіўнасцю, мяккі лірызм, уласцівы шматлікім майстрам кватрачэнта, шырокае выкарыстанне золата.

Галерэя

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 3 https://www.nga.gov/collection/artist-info.99.html
  3. 1 2 3 4 https://rkd.nl/explore/artists/1856
  4. Find a Grave — 1995. Праверана 24 жніўня 2019.
  5. Angelico (fra) // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. https://www.metmuseum.org/toah/hd/fang/hd_fang.htm
  7. Искусство № 17, 2011 г.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Дамініканцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1455 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Пахаваныя ў Рыме
Катэгорыя·Мастакі Адраджэння
Катэгорыя·Памерлі 18 лютага
Катэгорыя·Мастакі-манахі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1387 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Фларэнцыя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1400 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме
Катэгорыя·Каталіцкія блаславёныя
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі Італіі