wd wp Пошук:

Аўгуст Касакоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Касакоўскі. Аўгуст Касакоўскі (1737 — 1803) — віленскі архітэктар, які таксама працаваў і на беларускіх землях.

Вучыўся ў віленскай архітэктурнай школе і Парыжы. У 1772 годзе вярнуўся ў Вільню, жыў з манахамі-францысканцамі ў 1776—1779 і 1789—1803 гадах.

Пачынаў працу ў стылі яркага барока, але з часам прыйшоў да класіцызму з дамінаваннем цвёрдых класічных формаў.

Праекты

У 1767 годзе прыняў удзел у будаўніцтве касцёла Святога Міхаіла Арханёла(літ.) бел. ў Шумскасе па праекце архітэктара Т. Руселіса(літ.) бел..

Каля 1780 гада займаўся перабудовай дома віленскага хірурга Сандэкіа (літ.: Sondeckio), які стаяў на вуліцы Дзіджоі і быў разбураны ў час Другой Сусветнай вайны.

У 1781—1783 гадах стварыў праект касцёла Святых Станіслава і Францыска Асізскага(літ.) бел. ў Папарчэі(літ.) бел..

У 1781—1824 гадах будаваў касцёл Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі(літ.) бел. ў Кальварыі Жамойцкай.

У 1782—1806 гадах пабудаваў Палац Тышкевічаў у Валожыне[1].

У 1783—1790 гадах працаваў над будаўніцтвам касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі Пераможнай(літ.) бел. у Казакішкісе(літ.) бел..

У 1785 пабудаваў дамініканскі касцёл у Астраўцы;

Каля 1786 года стварыў праект дзіцячага дома на вуліцы Субачаус у Вільнюсе.

У 1786—1786 стварыў праект Палаца Абравічаў.

У 1790—1797 гадах займаўся рэканструкцыяй дома Л. Тышкевіча на вуліцы Вокіечу, 8 у Вільнюсе.

У другой палове XVIII стагоддзя па праекце А. Касакоўскага адбылася рэканструкцыя цэнтральнай часткі вёскі Варняны на аснове рэгулярнай ансамблевай забудовы. На працягу 1794—1795 гадоў і ў 1797 годзе там былі пабудаваны дом святара і аптэка, палац і касцёл Святога Юрыя (1796, разам з П’етра дэ Росі(руск.) бел.).

У 1803 годзе праектаваў бернардынскі касцёл у Валожыне.

Сярод іншых пабудоў можна згадаць пабудову жылых дамоў у Вільні, рэканструкцыю сядзібы Яленскіх(руск.) бел. у Гліцішкесе(руск.) бел. (афіцына і мураваны склад) і касцёла Найсвяцейшага Сэрца Ісуса(літ.) бел. ў Пабяржэ(літ.) бел., мураваны млын з пастаялым дваром у прадмесці Вільні Паплаў.

Галерэя

Зноскі

  1. Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 349. — 430 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Архітэктары Літвы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Архітэктары Расійскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1737 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1803 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары Вільнюса
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў