wd wp Пошук:

Варнянскі сельсавет

Варня́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Варняны.

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Астравецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Варонскага сельсавета[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года[3] да 6 студзеня 1965 года сельсавет знаходзіўся ў складзе Ашмянскага раёна. 26 снежня 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Чэхскага сельсавета (14 населеных пунктаў: Авены, Бабраўнікі, Валейкуны, Газа, Грэбалы, Загазь, Карлаўшчызна, Мацкелы, Мельнікі, Мясляны, Побалі, Рудзішкі, Сасанішкі і Шульнікі)[4]. 17 лістапада 1986 года ў склад сельсавета з Міхалішкаўскага сельсавета перададзены 15 населеных пунктаў.

26 лютага 2013 года ў склад сельсавета перададзеныя ўсе населеныя пункты — вёскі Быстрыца, Вайдацішкі, Жарнэлі, Ігнацова, Катлоўка, Кланішкі, Крыжоўка, Ліпкі, Навасады, Падварышкі, Петраполь, Повакша, Раголішкі, Ракішкі, Рудзішкі, Санаклі, Санова, Слабодка, Трокенікі 1, Трокенікі 2, хутары Асіноўка, Валэйкішкі, Даўнарышкі, Жвірблі, Лінамаргі, Люццянова, Міхайлова, Півені, Сымонішкі — ліквідаванага Трокеніцкага сельсавета[5].

4 сакавіка 2014 года вёска Рудзішкі перайменаваная ў Рудзішкі 1[6].

Насельніцтва

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складала 2783 чалавекі[7], з іх 91,5 % — беларусы, 4,4 % — палякі, 2,3 % — рускія[8].

На 1 студзеня 2017 насельніцтва складала 3607 чалавек[1].

Зноскі

  1. 1 2 ВОРНЯНСКИЙ СЕЛЬСКИЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ. Афіцыйны сайт Астравецкага райвыканкама (руск.)
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  3. «Об укрупнении сельских районов Белорусской ССР» Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 25 декабря 1962(нявызн.). http://www.busel.org.
  4. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 снежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 9 (1009).
  5. «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Островецкого района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 224
  6. «О переименовании некоторых сельских населенных пунктов Островецкого района Гродненской области». Решение Островецкого районного Совета депутатов от 4 марта 2014 г. № 155(недаступная спасылка)(руск.)
  7. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Варнянскі сельсавет
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ашмянскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі