wd wp Пошук:

Валерыя Кустава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кустава.

Валерыя Кустава на канцэрце Салідарныя з Беларуссю ў Варшаве, Польшча, 2014 год

Вале́рыя Ку́става, вядомая таксама як Валяры́на (нар. 9 кастрычніка 1985[1], Мінск) — беларускі паэт, літаратар, сцэнарыст, тэлевядучая.

Біяграфія

Вучылася ў ДМШ № 9, скончыла ДМШ № 19 па класе скрыпкі і фартэпіяна. Вучылася ў Ліцэі з тэатральным ухілам № 136, скончыла беларускамоўны клас тэатральнага ліцэя (былая СШ № 211, 2002). Наведвала Беларускі калегіум — аддзяленне «філасофія/літаратура» (2003), скончыла Польскі Інстытут у Мінску (2003), БДУКіМ (2007, дыплом з адзнакай, спецыяльнасць «Літаратурная работа», спецыялізацыя — кінадраматургія), магістратуру БДАМ (2008, спецыяльнасць «Мастацтвазнаўства», спецыялізацыя — кінатэлемастацтва, — мае ступень магістра мастацтвазнаўства). Працавала рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (2008—2009). Скончыла аспірантуру БДАМ (2012, спецыяльнасць «Кіназнаўства», спецыялізацыя — кіна-, тэле- і іншыя віды экранных мастацтваў.

Творчасць

Сама таго не ведаючы, паставіла тры рэкорды ў гісторыі беларускай літаратуры:

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру.

Удзельніца міжнародных літаратурных фестываляў у Беларусі, Украіне, Польшчы, Літве, Славеніі, Туркменістане, Германіі, Швецыі і інш. Аўтар шэрагу песень, супрацоўнічае з беларускімі кампазітарамі, ансамблямі і выканаўцамі. Асобныя творы перакладзеныя на нямецкую, французскую, шведскую, англійскую, літоўскую, грузінскую, славенскую, украінскую, польскую і рускую мовы. Сама перакладае з беларускай, рускай, украінскай, польскай і інш.; аўтар шматлікіх публікацый у перыёдыцы: «Дзеяслоў», «Новы Час», «Arche», «Полымя», «Культура» і інш.

Вершы Валярыны вельмі розныя: ад філасофска-сур’ёзных да правакацыйна-хуліганскіх[2].

Грамадская дзейнасць

У лютым 2018 года ў Беларускім Доме ў Варшаве на Дзень роднай мовы правяла «Нацыянальную дыктоўку», якой Беларускі Дом распачаў святкаванне 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі[3].

Крымінальны пераслед

У чэрвені 2021 года Куставай прыйшлося пакінуць Беларусь. 3 чэрвеня невядомыя ламаліся ў яе кватэру. Пасля гэтага сувязь з ёй знікла, пакуль літаратарка не апынулася ў Польшчы. У Беларусі жа распачаўся крымінальны пераслед у адносінах да яе: Куставу абвінавацілі па меншае меры ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак», і нясплаце падаткаў за фінансаванне пратэстаў[4].

Бібліяграфія

Узнагароды

Зноскі

  1. Родныя Вобразы / Біяграфіі / Валярына Кустава Архівавана 18 красавіка 2013.
  2. http://kamunikat.org/Kustava_Valeryja.html
  3. Грушэцкі А.. Дзень Роднай Мовы ў Беларускім Доме ў Варшаве (нявызн.). Новы Час (21 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2018. Праверана 21 лютага 2018.
  4. Санкцыі і экстрэмізм (бел.)  // Новы Час : газета. — 2021. — № 24 (752). — С. 2.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Эсэісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты апостраф»
Катэгорыя·Паэтэсы
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Эсэісты Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Экслібрыс»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі