.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Вадзім Бальбух (нар. 4 мая 1993, Стаханаў, Украіна) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Орша».
Выхаванец ДЮСШ бабруйскай «Белшыны», з 2010 года пачаў выступаць за дубль клуба, дзе хутка замацаваўся ў складзе. У 2014 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды бабруйчан. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 31 жнўня 2014 года ў матчы супраць «Мінска» (1:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. Болей у Вышэйшай лізе ў складзе «Белшыны» не згуляў і па заканчэнні сезона 2014 пакінуў каманду.
У сезоне 2015 гуляў Першай лізе за «Слонім», правёў усе 30 матчаў чэмпіянату. У пачатку 2016 года праходзіў прагляд у светлагорскім «Хіміку», аднак сезон пачаў у Другой лізе ў складзе «Асіповічаў», дзе стаў адным з лідараў каманды. У жніўні 2016 года перайшоў у пінскую «Хвалю»[2], разам з якой перамог у Другой лізе. У сезоне 2017 быў адным з асноўных ігракоў «Хвалі» ў Першай лізе.
У лютым 2018 года праходзіў прагляд у сталічных «Крумкачах», аднак не падышоў[3] і неўзабаве падоўжыў кантракт з «Хваляй»[4]. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў пінскі клуб[5] і неўзабаве далучыўся да «Смаргоні»[6]. Аднак, за «Смаргонь» правёў усяго два матчы, і па заканчэнні сезона ў лістападзе 2018 года пакінуў каманду.
У 2019—2020 гадах гуляў за светлагорскі «Хімік», дзе быў трывалым іграком стартавага складу. У пачатку 2021 года далучыўся да «Оршы».
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2010 | дубль | Белшына | ![]() | 13 | 0 |
2011 | дубль | Белшына | ![]() | 32 | 4 |
2012 | дубль | Белшына | ![]() | 19 | 0 |
2013 | дубль | Белшына | ![]() | 14 | 0 |
2014 | Д1 | Белшына | ![]() | 1 | 0 |
2015 | Д2 | Слонім | ![]() | 30 | 1 |
2016 (1) | Д3 | Асіповічы | ![]() | 12 | 4 |
2016 (2) | Д3 | Хваля | ![]() | 12 | 3 |
2017 | Д2 | Хваля | ![]() | 27 | 4 |
2018 (1) | Д2 | Хваля | ![]() | 13 | 1 |
2018 (2) | Д2 | Смаргонь | ![]() | 2 | 0 |
2019 | Д2 | Хімік | ![]() | 27 | 1 |
2020 | Д2 | Хімік | ![]() | 24 | 2 |