wd wp Пошук:

Буркі

Буркі́[1] (трансліт.: Burki, руск.: Бурки) — аграгарадок у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр Буркоўскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 7 км на захад ад Брагіна, 24 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 135 км ад Гомеля.

Транспартная сістэма

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Брагін — Хойнікі.

Планоўка складаецца з 2 выгнутых вуліц, блізкіх да мерыдыянальнай арыентацыі і злучаных кароткай широтной вуліцай. Забудова драўлянымі хатамі, няшчыльная, сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Выяўленыя ў XIX стагоддзее археалагічныя помнікі сведчаць пра дзейнасць чалавека ў гэтых месцах з даўняга часу. Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XVI стагоддзя як сяліба ў Брагінскай воласці, у валоданні князя Вішнявецкага, а ў 2-й палове XVII стагоддзя — Канецпольскіх. Пасля 2-га раздзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1850 годзе ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. Паводле перапісу 1897 года размяшчаліся школа граматы, 2 вятракі, гамарня.

З 6 снежня 1926 года па 26 лістапада 1959 года цэнтр Буркаўскага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай і з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай (з 26 ліпеня 1930 года) акруг, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей. У 1930 годзе працавала пачатковая школа. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная ніва», працавалі 2 вятракі, гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 143 жыхара, памяць пра іх увекавечвае абеліск, пастаўлены ў 1966 годзе ў скверы. З 1987 года цэнтр Астраглядаўскага сельсавета, у калгасе «Чырвоная ніва». Змесцавана сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, крама.

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Вядомыя выхадцы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8. — С. 350.
  3. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Брагінскага раёна
Катэгорыя·Буркоўскі сельсавет
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з разыходжаннем каардынат з Вікідадзенымі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Аграгарадкі Гомельскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара