wd wp Пошук:

Рэгіёны Францыі

Рэгіёны Францыі, 2016

Рэгіёны Францыі (фр.: régions) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка верхняга ўзроўню ў Францыі. Рэгіён уяўляе сабой пэўную тэрыторыю, якая характарызуецца ўласнай культурай ці сацыяльнай ідэнтычнасцю. Краіна да 2016 года была падзелена на 26 рэгіёнаў, 21 з іх размешчаныя на кантынентальнай частцы краіны, а 4 на заморскіх тэрыторыях. Рэгіёны падзяляюцца на дэпартаменты.

У 2014 быў зацверджаны новы адміністрацыйны падзел, які ўступіў у сілу у пачатку 2016. Адміністрацыйныя адзінкі былі ўзбуйнены і цяпер метрапольная Францыя дзеліцца на 13 рэгіёнаў. Да 4-х заморскіх рэгіёнаў быў дададзены пяты — Маёта.[1]

Рэгіёны Францыі да 2016

Спіс рэгіёнаў (да 2016 года)

Асноўны артыкул: Спіс рэгіёнаў Францыі

Назва Код
INSEE
Код
ISO 3166-2
Сталіца Насельніцтва
(чал., 2007)
Плошча
(км²)
Шчыльнасць
(чал./км²)
Аквітанія 72 FR-B Бардо 3 150 890 41 309 76
Брэтань 53 FR-E Рэн 3 120 288 27 208 115
Бургундыя 26 FR-D Дыжон 1 633 891 31 582 52
Верхняя Нармандыя 23 FR-Q Руан 1 816 716 12 317 147
Іль-дэ-Франс 11 FR-J Парыж 11 598 866 12 011 966
Корсіка 94 FR-H Аяча 299 209 8 680 34
Лангедок — Русільён 91 FR-K Манпелье 2 560 870 27 376 94
Лімузен 74 FR-L Лімож 737 001 16 942 44
Латарынгія 41 FR-M Мец 2 339 881 23 547 99
Ніжняя Нармандыя 25 FR-P Кан 1 461 429 17 589 83
Нор — Па-дэ-Кале 31 FR-O Ліль 4 021 676 12 414 324
Авернь 83 FR-C Клермон-Феран 1 339 247 26 013 51
Пеі-дэ-ла-Луар 52 FR-R Нант 3 553 353 32 082 109
Пікардыя 22 FR-S Ам’ен 1 900 354 19 399 98
Праванс — Альпы — Лазурны бераг 93 FR-U Марсель 4 864 015 31 400 155
Пуату — Шаранта 54 FR-T Пуацье 1 738 780 25 810 67
Рона — Альпы 82 FR-V Ліён 6 065 959 43 698 139
Франш-Кантэ 43 FR-I Безансон 1 158 671 16 202 72
Цэнтр 24 FR-F Арлеан 2 526 919 39 151 65
Шампань — Ардэны 21 FR-G Шалон-ан-Шампань 1 338 004 25 606 52
Эльзас 42 FR-A Страсбург 1 827 248 8 280 221
Поўдзень — Пірэнеі 73 FR-N Тулуза 2 810 559 45 348 62
Гвадэлупа
Заморскі рэгіён
01 FR-GP Бас-Тэр 405 500
(2008)
1 628 246
Гвіяна
Заморскі рэгіён
03 FR-GF Каена 220 000
(2009)
86 504 2
Маёта
Заморскі рэгіён
05 FR-YT Мамудзу 186 452
(2007)
376 499
Марцініка
Заморскі рэгіён
02 FR-MQ Фор-дэ-Франс 397 732
(2006)
1 128 352
Рэюньён
Заморскі рэгіён
04 FR-RE Сен-Дэні 810 000
(2009)
2 512 313

Зноскі

  1. https://www.lemonde.fr/politique/article/2014/12/17/la-carte-a-13-regions-definitivement-adoptee_4542278_823448.html
Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Рэгіёны Францыі