wd wp Пошук:

Брыты

Насельніцтва Брытанскіх астравоў у канцы 1 тысячагоддзя да н. э.

Да рымскага заваявання жылі супольна-радавым ладам, перажыткі якога захавалі і падчас рымскага панавання (сярэд. I—пачатку V стагоддзя). Мала паддаючыся раманізацыі, часта паўставалі супраць рымскага валадарства.

Падчас англа-саксонскага заваявання Брытаніі (5—6 стст.) частка брытаў была знішчаная, частка выцесненая ў Уэльс, Шатландыю і на паўвостраў Арморыку (сучасная Брэтань). Меркаваная колькасць брытаў да пачатку заваёвы складала 2 млн, а колькасць заваёўнікаў — не больш 200 тыс.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Плямёны Брытаніі
Катэгорыя·Гісторыя Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Кельцкія плямёны
Катэгорыя·Гісторыя Францыі