wd wp Пошук:

Боб Дэнар

Робер «Боб» Дэнар (фр.: Robert Denard; 7 красавіка 192913 кастрычніка 2007) — адстаўны маёр французскай жандармерыі, вядомы найміт і ўдзельнік некалькіх ваенных канфліктаў. Да яго паслуг звярталіся рэжымы і спецслужбы самых розных краін. Атрымаў мянушку «Кароль наймітаў».

Біяграфія

У гады Другой сусветнай, будучы падлеткам, дапамагаў удзельнікам Руху Супраціўлення. Ваенную службу пачаў на ваенна-марскім флоце, а потым перайшоў у жандармерыю. Прымаў удзел у барацьбе супраць нацыянальна-вызваленчых рухаў у Індакітаі і Алжыры. У 50-х пакінуў армію.

У пачатку 1960-х гадоў, жадаючы прымяніць свае ваенныя навыкі і зарабіць грошы, з’язджае «салдатам поспеху» за мяжу. Дэнар збірае атрад авантурыстаў і далучаецца да арміі Дзяржавы Катанга, якая вяла барацьбу за незалежнасць на фоне грамадзянскай вайны ў былой бельгійскай калоніі Конга. Пазней найміт завербавала Еменскае Мутавакілійскае Каралеўства для дапамогі ў барацьбе з сацыялістамі. У 1970 годзе яго паслугі атрымала салазараўская Партугалія ў Гвінеі. Пазней француз садзейнічаў радэзійскаму рэжыму падчас вайны ў бушы і ангольскай апазіцыі супраць прасавецкага ўрада МПЛА. З канца 1970-х займаўся падрыхтоўкай і арганізацыяй заказных дзяржаўных пераваротаў і путчаў у такіх краінах як Бенін (1977) і Каморы (1978, 1989, 1995). Таксама быў ваенным саветнікам у габонскай арміі.

За час сваёй дзейнасці Дэнар тройчы трапляў пад суд. Найміт цесна супрацоўнічаў з французскімі спецслужбамі, часам дзейнічаючы ў інтарэсах уладаў Францыі. Аднак падчас апошняй справы па змене ўлады на Каморскіх астравах адносіны ўрада да яго змяніліся. На ўціхамірванне адстаўнога маёра адправіўся спецпрызн. Дэнару прыйшлося здацца, і яго вывезлі на радзіму.

У апошнія гады жыцця асеў пад Парыжам і актыўна даваў інтэрв’ю. Узначаліў арганізацыю ветэранаў-наймітаў пад назвай «Свет — наша айчына».

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #11917572X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 красавіка 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 Bob Denard // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. http://afp.google.com/article/ALeqM5h4Y_9i790Is5U1Hfxrm4UMGoFp9g

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі 13 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Найміты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 2007 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Жыронда
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 красавіка