wd wp Пошук:

Найміт

Найміт («Салдат поспеху», «Дзікая гусь») — асоба, якая ўступае ва ўзброены канфлікт не з ідэалагічных, нацыянальных, палітычных меркаванняў (і не належыць да той ці іншай зацікаўленай ідэалагічнай групы) і не ў адпаведнасці з воінскім абавязкам, а дзеля асабістай выгады[1][2]. Найміт не служыць ва ўзброеных сілах якой-небудзь дзяржавы — як удзельніка канфлікту, так і не ўдзельніка. Служачыя арміі, флоту і авіяцыі, якія фарміруюцца на добраахвотнай аснове, наймітамі не лічацца. Пачынаючы з XX стагоддзя найміты ўсё часцей сталі ўспрымацца як асобы, якія маюць менш правоў на абарону па законах вайны, чым не найміты. Сапраўды, Жэнеўскія канвенцыі абвяшчаюць, што яны не прызнаюцца законнымі камбатантамі і ім не трэба прадастаўляць такую ж прававую абарону, як і палонным вайскоўцам рэгулярнай арміі[3].

Зноскі

  1. Protocol Additional to the Geneva Conventions of 12 August 1949, and relating to the Protection of Victims of International Armed Conflicts (Protocol 1), Article 47 (нявызн.). International Committee of the Red Cross. Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2016. Праверана 20 Apr 2018.
  2. Mercenary (нявызн.). — «one that serves merely for wages; especially a soldier hired into foreign service.»  Праверана 20 Apr 2018.
  3. Guiora, Amos N., ed (2009). Top Ten Global Justice Law Review Articles 2008. Oxford University Press. p. 175. ISBN 9780195399752. https://books.google.com/books?id=43LnCwAAQBAJАрхівавана 11 ліпеня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Ваенная навука
Катэгорыя·Найміты
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Ваеннае права