wd wp Пошук:

Паўднёвая Радэзія

Гісторыя Зімбабвэ

Мапунгубвэ
Каралеўства Зімбабвэ
Манаматапа
Бутуа
Розві
Мтваказі
Канцэсія Рада
Каланізацыя
Першая вайна з матабеламі
Другая вайна з матабеламі
Паўднёвая Радэзія
Федэрацыя Радэзіі і Ньясаленда
Радэзія
Вайна ў бушы
Зімбабвэ-Радэзія
Рэспубліка Зімбабвэ
Ваенны пераварот 2017 г.

У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл. Радэзія. Паўднёвая Радэзія (англ.: Southern Rhodesia) — назва брытанскага каланіяльнага ўладання ў Паўднёвай Афрыцы з 1924 па 1953 год, размешчанага на поўнач ад ракі Лімпопа і Паўднёва-Афрыканскага Саюза. У 1953 годзе ўвайшла ў склад Федэрацыі Радэзіі і Ньясаленда. Цяпер — тэрыторыя дзяржавы Зімбабвэ.

Паходжанне назвы

Тэрыторыя першапачаткова называлася «Паўднёвая Замбезі», а назва «Радэзія» увайшла ва ўжытак у 1895 годзе. Тэрмін «Паўднёвая Радэзія» увайшоў ва ўжытак у 1901 і выйшаў з ужытку ў 1964, пасля таго, як Паўночная Радэзія атрымала незалежнасць пад імем Замбія, а ўрад у Солсберы вырашыў адкінуць удакладненне і называцца проста «Радэзіяй». Аднак Вялікабрытанія не прызнала самастойнай змены назвы калоніяй, таму працягвала выкарыстоўваць поўную назву да 18 красавіка 1980 года, калі была афіцыйна абвешчана прызнаная метраполіяй Рэспубліка Зімбабвэ (аднак неафіцыйна брытанцамі нават у дэбатах у Палаце Абшчын выкарыстоўваўся і новы варыянт).

Радэзія атрымала назву ад прозвішча Сесіла Джон Родса, брытанскага будаўніка каланіяльнай імперыі, які быў адной з найважнейшых постацяў у брытанскай экспансіі ў Паўднёвай Афрыцы і які атрымаў права на распрацоўку мінеральных рэсурсаў у 1888 годзе шляхам дагавораў з уплывовымі мясцовымі правадырамі, такімі як канцэсія Руд і Мафацкі дагавор, падпісаны з каралём Лабенгулай з племя ндэбеле.

Брытанскі ўрад пагадзіўся, што кампанія Родса, Брытанская паўднёваафрыканская кампанія (БПАК), будзе кіраваць тэрыторыяй ад Лімпопа да возера Танганьіка як пратэктаратам. Каралева Вікторыя падпісала хартыю ў 1889 годзе.

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1979 годзе
Катэгорыя·Брытанская імперыя
Катэгорыя·Зніклі ў 1965 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Зімбабвэ
Катэгорыя·Зніклі ў 1980 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1923 годзе