Народны рух за вызваленне Анголы — Партыя працы (парт.: Movimento Popular de Libertação de Angola — Partido do Trabalho, МPLA, МПЛА) — палітычная партыя Анголы, кіруючая краінай з часу набыцця ёю незалежнасці ў 1975 годзе.
МПЛА была створана ў 1956 годзе пры ўдзеле ангольскіх камуністаў.
З 1961 года МПЛА вяла барацьбу за незалежнасць ад Партугаліі.
У 1958—1974 гг. СССР пастаўляў узброеным фарміраванням МПЛА ўзбраенне і тэхніку. Пастаўкамі ўзбраення і тэхнікі падтрымлівала таксама і КНР.
11 лістапада 1975 года незалежнасць Анголы была абвешчана пад кіраваннем МПЛА. Супраць камунiстаў пачалося ўзброенае паўстанне, якое неўзабаве перарасло ў грамадзянскую вайну. Урад звярнулася за ваеннай дапамогай да СССР і Кубы. Братазабойства скончылася ў 2002 годзе падпісаннем дагавора на ўмовах МПЛА.
У 1990 годзе, пад уплывам перабудовы ў СССР МПЛА адмовілася ад камуністычнай ідэалогіі і абвясціла праграму пераходу да дэмакратыі і рынку.
2 снежня 2016 ЦК МПЛА зацвердзіў спіс кандыдатаў партыі на парламенцкіх выбарах, якія маюць адбыцца ў жніўні 2017, дзе першым нумарам стаяў Лорэнс. Такім чынам, Лорэнс абвешчаны пераемнікам прэзідэнта душ Сантуша. Па ангольскай канстытуцыі 2010 году лідар партыі, якая перамагла на парламенцкіх выбарах, становіцца прэзідэнтам краiны.
На выбарах 23 жніўня 2017, паводле афіцыйных дадзеных, за кандыдатаў МПЛА прагаласавалі больш за 60 % выбаршчыкаў. Гэта забяспечыла кіруючай партыі 150 мандатаў з 220. 26 верасня 2017 Жуан Лорэнс афіцыйна ўступіў на пасаду прэзідэнта.
Сцягам МПЛА з 1964 года стала чырвона-чорнае палотнішча з вялікай жоўтай зоркай у цэнтры, заснаванае на чырвона-чорным сцягу кубінскага Руху 26 ліпеня па вобразу і падабенству сцяга Нацыянальнага Фронту вызвалення Паўднёвага В’етнама.