wd wp Пошук:

Станіслаў Уладзіслававіч Шостак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шостак. Станіслаў Уладзіслававіч Шостак (польск.: Stanisław Szostak; 14 студзеня 1898, Беразіно — 11 лютага 1961), Лондан — польскі вайсковец, палкоўнік бранятанкавых войскаў Войска Польскага (міжваенная Польская Рэспубліка). Адзін з арганізатараў бранятанкавых войскаў у міжваеннай Польшчы.

Нарадзіўся ў сям’і Уладзіслава і Марыі з Нецяёўскіх.

У 1917 годзе скончыў гімназію з залатым медалём. Затым быў прыняты на вучобу юнкерам у Мікалаеўскую інжынерную школу ў Петраградзе. Пасля няўдалага мецяжу юнкераў Юнкерс 29 кастрычніка 1917, мэтай якога быў арышт бальшавіцкага ўрада, кінуты ў Петрапаўлаўскую крэпасць. 18 снежня 1917 года пры дапамозе галоўнакамандуючага Польскага Вайсковага Камітэта у Петраградзе, Станіслаў Шостак уступіў у юнкерскую каманду Першага рыцарскага легіёна ў першым Польскім Корпусе. Пасля арганізацыі Легіёну Падхарунжых служыў у ім да 9 чэрвеня 1918 года. У студзені 1918 года браў удзел у бітве польскіх фарміраванняў з бальшавіцкімі войскамі за Бабруйск.

Пасля роспуску Першага корпуса 9 снежня 1918 года перапыніў навучанне ў Варшаўскім політэхнічным інстытуце і добраахвотна ўступіў у Беларускі полк стральцоў Першай Літоўска-Беларускай дывізіі, якой камандаваў генерал Ян Радкоўскі як камандзір аддзялення ў званні радавога. Пазней камандаваў узводам у званні капрала. Ваяваў на Літоўска-Беларускім фронце ў складзе тэхнічнай палкавой службы. У гэтым палку быў да 20 мая 1920 года.

З 21 мая па 18 жніўня 1920 года — слухач Пяхотнай школы падхарунжых у Варшаве. Пасля заканчэння курсу накіраваны ў рэзерв батальёна 56 палка велікапольскай пяхоты на пасаду камандзіра ўзвода. 3 мая 1922 года прысвоена званне лейтэнанта. У чэрвені 1922 года — ад’ютант 2-га батальёна 56 палка велікапольскай пяхоты.

У пачатку 1924 года быў курсантам у Цэнтральнай танкавай школе пры 1 танкавым палку. Ад жніўня 1925 года камандзір узвода 7-й танкавай роты. У 1928—1931 камандаваў 6, 7, а пасля 4-й танкавай ротамі. 19 сакавіка 1928 года прысвоена званне капітана. Ад чэрвеня 1931 года да красавіка 1934 года быў выкладчыкам Трэніровачнага бранятанкавага цэнтра ў Варшаве. У 19351938 гадах кіраваў справамі навучальнага сектара Штаба бранятанкавых войскаў Міністэрства абароны Польшчы. 19 сакавіка 1937 прысвоена званне маёра бранятанкавых войскаў. Ад красавіка 1938 года намеснік камандзіра 7-га танкавага батальёна ў Гродне. У верасні 1939 года прызначаны на пасаду камандзіра мабілізаванага 32-га танкавага дывызіёну.

У яго складзе ваяваў пад Граевам і Шчучынам. Прыкрываў адступленне Падляскай кавалерыйскай брыгады. 12 верасня прымаў удзел у бітве пад г. Кіта. Ад 16 верасня камандаваў ужо спешаным дывізіёнам, змагаючыся за Гродна і вёску Гібы. 24 верасня на чале групы салдат дывізіёну перайшоў літоўскую мяжу і быў інтэрнаваны.

Да ліпеня 1940 года знаходзіўся у лагерах для інтэрніраваных: Кальварыя, Куршаны і 5-ы форт у Коўне. Пасля акупацыі Літвы Савецкім Саюзам адасланы ў Казельск-2, а пазней у лагер НКВД у Гразаўцы на Валагодчыне. Летам 1941 года пасля падпісання савецка-польскага дагавора ад 30 ліпеня 1941 года вызвалены, а з 25 жніўня зноў у Войску Польскім пад камандаваннем генерала Андэрса.

Удзельнічаў у ваенных кампаніях. Камандаваў бранятанкавымі падраздзяленнямі.

Ад 1946 года — у Вялікабрытаніі.

Памёр у 1961 годзе ў выніку аўтамабільнай аварыі. Пахаваны ў Лондане.

Галерэя

Станіслаў Шостак

Станіслаў шостак – выпускнік гімназіі. Бабруйск, 1917.

Станіслаў шостак – выпускнік гімназіі.Абарот. Бабруйск, 1917.
Паручнік Станіслаў Шостак
Капітан Станіслаў Шостак
Маёр Станіслаў Шостак
Падпалкоўнік Станіслаў Шостак
Пасведчанне маёра Шостака
Святочная паштоўка, адрасаваная маёру Шостаку
мініяцюра Шэрмана – падарунак Шостаку ад падначаленых
Магіла Станіслава Шостака ў Лондане

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беразіне
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Памерлі 11 лютага
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя военачальнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Удзельнікі Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1898 годзе
Катэгорыя·Военачальнікі Польшчы
Катэгорыя·Узнагароджаныя сярэбраным крыжом Заслугі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Загінулі ў аўтамабільных катастрофах
Катэгорыя·Памерлі ў 1961 годзе