wd wp Пошук:

Марыя Веньямінаўна Бярковіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бярковіч. Марыя Веньямінаўна Бярко́віч (руск.: Мария Вениаминовна Беркович; 26 снежня 1910, Беразіно — 18 жніўня 1993) — беларускі мастак кіно і графік.

Біяграфія

У 1930 годзе скончыла Віцебскі мастацкі тэхнікум, 1939 — Маскоўскі інстытут выяўленчых мастацтваў. Да Вялікай Айчыннай вайны працавала ў асноўным у галіне ілюстрацыі. Пачынаючы з 1954 года і па 1976 год працавала мастаком па касцюму на кінастудыі «Беларусьфільм». Выканала эскізы касцюмаў да кінафільмаў «Несцерка» (1954), «Міколка-паравоз» (1956), «Чырвоныя лісце» (1958), «Апавяданні пра юнацтва» (1959), «Апошні хлеб» (1963), «Запомнім гэты дзень» (1966), «Шчаслівы чалавек» (1969) інш. Сярод яе твораў ёсць і лірычныя пейзажы, серыя лістоў у тэхніцы акварэлі і гуашы на вытворчую тэму: «Барысаўская запалкавая фабрыка імя С. М. Кірава» (1949). Аўтар акварэльных пейзажаў Мінска, Раўбічаў, Рыжскага ўзмор’я і інш.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 18 жніўня
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1993 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беразіне
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе