wd wp Пошук:

Хана Ровіна

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ровіна. Хана Ровіна (1 красавіка 1893, Беразіно, Мінская губерня — 2 лютага 1980, Тэль-Авіў) — расійская і ізраільская актрыса тэатра Габіма.

Нарадзілася

Нарадзілася ў Беразіне, цяпер Мінскай вобласці. Вучылася ў Варшаве, выкладала ў дзіцячым садзе. З 1914 года на тэатральнай сцэне.

Адна з заснавальнікаў тэатра Габіма. Вучаніца Канстанціна Станіслаўскага і Я. Вахтангава. У 1922 годзе Яўген Вахтангаў паставіў спектакль Гадзібук, з Ханай Ровінай у галоўнай ролі. Габіма робіцца акадэмічным тэатрам, спектакль паказваюць у Еўропе і ЗША. З 1918 па 1926 год Х. Ровіна ў складзе Тэатра Габіма працуе ў Маскве. З 1928 года жыла ў Эрэц-Ісраэль. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Ізраіля (1956).

Дачка — актрыса і спявачка Ілана Ровіна (нар. 1934).

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 20 чэрвеня 2019.
  2. 1 2 Краткая еврейская энциклопедия
  3. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 12 кастрычніка 2019.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1888 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Ізраіля
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1893 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беразіне
Катэгорыя·Актрысы СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1980 годзе
Катэгорыя·Актрысы Ізраіля
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 2 лютага
Катэгорыя·Памерлі 3 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў Тэль-Авіве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Актрысы Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 красавіка