wd wp Пошук:

Дзмітрый Леанідавіч Мірончык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мірончык. Дзмітрый Леанідавіч Мірончык (1976, Беразіно) — беларускі дыпламат.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1976 годзе ў Беразіно. У 1998 годзе скончыў факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Працуе ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі з 1998 года. З 2001 да 2005 працаваў у пасольстве Беларусі ў Германіі, а ад 2008 да 2013 быў дарадцам па гандлёва-эканамічных пытаннях у пасольстве ў Італіі. Ад лютага 2014 чатыры гады працаваў прэс-сакратаром МЗС.

22 мая 2018 назначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Швецыя[1].

31 жніўня 2018 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нарвегія па сумяшчальніцтве[2].

Зноскі

  1. president.gov.by
  2. Прыняцце кадравых рашэнняў (бел.) . Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 1 верасня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1976 годзе
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Нарвегіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беразіне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі факультэта міжнародных адносін БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Швецыі