wd wp Пошук:

Раман Падаляка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Падаляка. Раман Падаля́ка (нар. 9 сакавіка 1981, Мінск) — беларускі акцёр.

Біяграфія

У 2002 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «Акцёрскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно» (курс народнага артыста Беларусі В. М. Раеўскага). З 2002 года працаваў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы[1].

Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, калектыў Купалаўскага тэатра 13 жніўня запатрабаваў спыніць гвалт у дачыненні да мірных грамадзян і выступіў за пералік галасоў з удзелам незалежных назіральнікаў. 17 жніўня ўладамі быў звольнены дырэктар тэатра Павел Латушка. 26 жніўня Раман Падаляка разам з большасцю трупы і іншымі супрацоўнікамі тэатра звольніўся ў знак пратэсту[2].

Творчасць

Сярод найлепшых роляў: Андрэй («Страсці па Аўдзею» У. Бутрамеева), Эмануэль («Барух-Эмануэль» Д. Плакса), Ратнік («Князь Вітаўт» А. Дударава), Уцякін, Недзім («Саламея» С. Кавалёва), Гайдук («Ідылія» В. Дуніна-Марцінкевіча), Муж, Гаспадар купэ («Мы і ЯНО» А. Аверчанкі), Карл («Эрык XIV[sv]» А. Стрындберга), Студэнт («С. В.» паводле А. Чэхава «Вішнёвы сад»), Іван Цярэшка («Балада пра каханне» В. Быкава), Якаб Рундзіс («Вольга» Л. Руаханен[en]), Тоні («Маці[cs]» К. Чапека)[3].

У бягучым рэпертуары (2020) выконваў ролі: Васіль («Людзі на балоце» паводле І. Мележа), Граф («Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча), Барыс Аляксеевіч Трыгорын («Чайка[ru]» А. Чэхава), Ігнат («Дзве душы» М. Гарэцкага), Лука Лукіч Хлопаў («Рэвізор» М. Гогаля), Пан Альберт («Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» паводле Я. Баршчэўскага)[1].

Зноскі

  1. 1 2 Раман Падаляка на сайце Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
  2. Из Купаловского театра уволены 58 актеров и сотрудников Архівавана 3 верасня 2020.
  3. Раман Падаляка Архівавана 25 лістапада 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Нарадзіліся ў Мінску
Акцёры тэатра Беларусі
Нарадзіліся ў 1981 годзе
Вікіпедыя:Кінематаграфісты без IMDb
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Нарадзіліся 9 сакавіка
Асобы
Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Выпускнікі тэатральнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў