wd wp Пошук:

Яўген Усошын

Яўген Усошын (нар. 18 лютага 1976, Мінск) — беларускі грэка-каталіцкі святар, гісторык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1976 годзе ў Мінску. Скончыў Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа, затым у 1998 годзе гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, а ў 2004 годзе Івана-Франкоўскую багаслоўскую акадэмію(укр.) бел. (Украіна). Таксама навучаўся ў Драгічынскай каталіцкай семінарыі(польск.) бел. (Польшча). Абараніў магістарскую працу на Папскім багаслоўскім факультэце ў Варшаве на тэму «Жыццё і дзейнасць кс. Антона Неманцэвіча».

17 снежня 2006 года ў Івана-Франкоўску быў пасвечаны ў дыякана. 17 чэрвеня 2007 года рукапаложаны ў святара Беларускай грэка-каталіцкай царквы ў Маладзечне, гата быў першы такі чын на тэрыторыі Беларусі з часу ліквідацыі Уніі ў 1839 годзе. Хіратонію ажыццявіў дапаможны біскуп Кіеўскай архіпатхіі УГКЦ Багдан Дзюрах(укр.) бел., якому саслужылі Экзарх Пражскі біскуп Ладзіслаў Гучко(славацк.) бел. і Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.

Зноскі

  1. 1 2 3 (unspecified title) Праверана 15 студзеня 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Постаці беларускага ўсходняга каталіцтва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1976 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ