wd wp Пошук:

Баркун

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Баркун (значэнні). Баркун, таксама Буркун[4] (Melilótus) — род травяністых раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Батанічнае апісанне

Двухгадовыя, радзей аднагадовыя кветкавыя травяністыя расліны. Сцябло прамое, галінастае, вышынёй да 1,5—2 м. Лісце трайчастае. Кветкі дробныя, паніклыя, рознага колеру, сабраныя ў пазушныя гронкі. Часцей за ўсё кветкі белыя, жаўтаватыя і бэзавыя. Плод — невялікі стручок.

Пашырэнне і экалогія

Род налічвае каля 25[5] відаў, пашыраных у Еўропе, Азіі, Паўночнай Афрыцы. Інтрадуктаваны ў Паўночнай Амерыцы і Аўстраліі[5]. На тэрыторыі Беларусі 3 дзікарослыя віды: баркун белы (Melilotus albus), баркун жоўты (Melilotus officinalis), баркун волжскі (Melilotus wolgicus)[6].

Выкарыстанне

Кармавыя, лекавыя, меданосныя, сідэральныя і араматычныя расліны. Выкарыстоўваюцца ў харчовай, лікёра-гарэлачнай прамысловасці, медыцыне і сельскай гаспадарцы[5].

Зноскі

  1. Назва згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
  2. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  3. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  4. Напісанне Баркун, Буркун у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 2. — Мн., 1996, С. 310.
  5. 1 2 3 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы.
  6. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Меданосныя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Матыльковыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак