wd wp Пошук:

Сідэрацыя

Сідэрацыя — заворванне ў глебу зялёнай масы раслін (зялёнага ўгнаення) з мэтай яе ўзбагачэння азотам і арганічнымі рэчывамі.[1]

Гэты тэрмін прапанаваў французскі навуковец Жорж Віль (1824-1897).

Для сідэрацыі ўжываюць, галоўным чынам, бабовыя культурылубін, сырадэлю, баркун, рутвіцу, чыну, канюшыну, гарошак, Crotalaria, рапс і інш.

Расліны альбо на карню заворваюць на ўчастку, радзей — скошваюць і выкарыстоўваюць для ўгнаення іншага поля, або для кампосту.

Сідэрацыя паляпшае фізічныя і фізіка-хімічныя ўласцівасці глебы (буфернасць, ёмістасць паглынання, вільгацяёмістасць і т . п.), паніжае кіслотнасць, забяспечвае развіцце карыснай мікрафлоры.

Акрамя ўзбагачэння глебы арганічным рэчывам, ворны пласт узбагачаецца азотам, які быў асіміляваны клубяньковымі бактэрыямі, а таксама іншымі пажыўным рэчывамі, якія былі вынятыя каранямі сідэратаў з глыбокіх глебавых гарызонтаў.

Эфектыўнасць сідэрацыі пры паляпшэнні ўрадлівасці глебаў прыблізна такая ж, як і гною. У Нечарназёмнай зоне Расіі сярэдняя прыбаўка ўраджайнасці складае:

Сідэрацыю ўжываюць у земляробстве з глыбокай старажытнасці:

Сідэрацыю карысна спалучаць з унясеннем калійных і фосфарных мінеральных угнаенняў.

Зноскі

  1. Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Агратэхніка