wd wp Пошук:

Баркун белы

Баркун белы[3] (Melilotus albus) — від раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae). Расліна еўразійска-паўночнаафрыканскага паходжання, якая натуралізавана і культывуецца ў трапічным і ўмераным паясах свету.

Назва

Баркун белы, трава беркін[4], свінуха[5], баркун[3], папоўнік[3][4], баркун белы[6].

Апісанне

Двух- або аднагадовая травяністая расліна з тоўстым карэнішчам, голым або з рассеянымі валаскамі. Сцеблы 30-200 см, прамыя, часто моцна разгалінаваныя. Ніжнія лісткі з лісточкамі 1-2.5 x 0.5-1.5, ад даўгаватых да зваротнаяйкападобных; прылісткі лінейныя. Суквецце з (25) 40-60 кветкамі, можа дасягаць 9 см у плоданашэнні. Кветкі духмяныя. Чашачка 1.3-2 мм, званочкавая, бледна-зялёная, зубцы 0.7-1 мм, роўныя, вузка трохкутныя. Вяночак 2.5-4 (6) мм, белы. Плод ≈3.5 x 2 мм з 1-2 насенінамі, яйкападобна-эліпсаідальны, голы, цёмна-зялёны або чорны. Насенне ≈2.2 × 1.4 мм, яйкападобнае, гладкае[7][8].

Распаўсюджанне

Расліна еўразійскага і паўночнаафрыканскага паходжання, але зараз натуралізавана і вырошчваецца ва ўсіх субтрапічных і ўмераных поясах свету[7][9][10].

Галерея

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 3 Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 83. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  5. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  6. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  7. 1 2 Plants of the World Online — Kew Science. (англ.)
  8. Flora Vascular. (ісп.)
  9. Euro+Med Plantbase. (англ.)
  10. Germplasm Resources Information Network (GRIN). (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Матыльковыя
Катэгорыя·Флора Еўразіі