wd wp Пошук:

Барань

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Барань (значэнні). Бара́нь[2] — горад раённага падпарадкавання ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, на рацэ Адроў. За 9 км ад горада Орша, да 2013 падпарадкоўваўся Аршанскаму гарсавету. На аўтамабільнай дарозе Орша—Коханава. Бліжэйшыя прыпынкі электрацягнікоў — Харобрава, Чэрвіна (~3 км). Насельніцтва 11 221 чал. (2017)[3].

Гісторыя

Вядома як сяло Барань (потым Старая Барань), што ў 1518 г. належала князю К. І. Астрожскаму. К. І. Астрожскі заснаваў у Барані «кульны двор» — прадпрыемства па вырабу гарматных куль. У 1541 г. уласнасць яго сына І. К. Астрожскага[uk], належала да замка Копысь. У 1591 г. у складзе Копыскага маёнтка згадваецца фальварак Барань. У 1598 г. уладальнік Копысі гетман ВКЛ Крыштоф Радзівіл заснаваў у Аршанскім павеце мястэчка Барань, куды перавёў падданых са Старой Барані. У прывілеі гетмана ад 30 кастрычніка 1598 г. паведамляецца, што ён «..залажыў на гасцінцы ад Барысава да Оршы места на Барані, а каб тыя прышлыя людзі ў ім асядалі і валокі прыняўшы распрацоўвалі, назначыў ім, людзям, якія будуць прыходзіць, асядаць у месцы, свабоду ад даты ліста, напісанага на 15 год, уласныя падданыя гэтыя абавязаны выконваць павіннасці, апісаныя ў інвентары». У той жа дзень Радзвіл пісаў: «…пацвярджаем, што Кліму Храловічу даў у м. Бараньскім валоку… на свабоднае трыманне 15 год». Ліст гетмана ад 15 лістапада 1599 г. паведамляе «аб залажэнні» мястэчка Барань і аб тым, што ўзяў падданага са Старой Барані Сямёна Кавезя і зрабіў яго войтам. «На каторае войтаўства далі яму на Копыскай вуліцы, дзе старая арэнда стала, пляц у канцы пляцаў рынкавых, аж па дарозе да млына і 2 валокі… вольныя ад платы пажыццёва, за што павінен свайму пану верна і чэсна служыць. І што той жа Сямён Кавезя, войт бараньскі, узяў з в. Старая Барань у дадатак яшчэ 8 маргоў. Тады гэтыя 2 валокі трымае на чыншы, плацячы з іх па коп паўтрэці з кожнай, як апісана ў інвентары галоўнай памеры». У мястэчку войту дазвалялася вызначаць гандлёвы дзень. У 1-й палове XVII ст. ў Барані было 38 дамоў.

Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) Барань у складзе Расійскай імперыі: сяло, цэнтр воласці Аршанскага павета. Паводле «Інвентара зямель, выганаў, распрацовак, зарасніка мяшчан і валашчан староства Барысаўскага, што знаходзяцца ў павеце Аршанскім для лепшага выбару падаткаў» за верасень 1781 г. у Барані было 26 пляцаў, на якіх гаспадарылі Ян і Мацей Чорныя, Юзаф Шаблінскі, Ігнацій Шушкевіч, Лук’ян Каўтач, Іаан і Курыла Шытакі, Андрэй, Нічыпар і Міхаіл Чарнухі, Якаў, Давыд і Даніла Сушкевічы, Сапрон Локіш, Ян Яранкевіч, Карповіч, Чарэйскі, Станіслаў Рэут, Лапа, Зальковіч. Да Барані належалі засценкі Загацце (9 гаспадароў), Заўротаў, Ромбскі (па 2 сям’і), і Млын Бараньскі (3 двары). У 2-й палове XIX ст. ў Барані каля 300 жыхароў, працавалі крухмальны завод, млын, было народнае вучылішча (адкрыта ў 1875 г., 31 вучань). У 1873 г. тут заснаваны драцяна-цвіковы завод. 11 ліпеня 1905 г. яго рабочыя (каля 200 чал.) правялі забастоўку, удзельнічалі ў Кастрычніцкай Усерасійскай палітычнай стачцы 1905 г.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З лютага да кастрычніка 1918 г. горад акупіраваны войскамі кайзераўскай Германіі. У 19241960 г. цэнтр сельсавета ў Аршанскім раёне. У 1935 г. пераўтвораны ў рабочы пасёлак. З 16 ліпеня 1941 да 27 чэрвеня 1944 гг. акупіраваны войскамі нацысцкай Германіі. З 17 мая 1972 г. горад[4].

Насельніцтва

Насельніцтва пражывае кампактна.

Эканоміка

Аснову эканомікі горада складаюць прадпрыемствы машынабудавання, лёгкай і харчовай прамысловасці. Горадаўтвараючае прадпрыемства — ААТ «Тэхніка сувязі»[6] (раней — фірма «Лёс»). Шмат незанятых вытворчых плошчаў. Санаторый-прафілакторый «Лес».

Культура

У горадзе 3 школы.

Славутасці

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  3. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб пераўтварэнні рабочага пасёлка Барань Віцебскай вобласці ў горад раённага падпарадкавання ад 17 мая 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 15 (1353).
  5. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  6. Сайт ВПК Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Барань
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Населеныя пункты Аршанскага раёна
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Мястэчкі Віцебскага ваяводства
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета