wd wp Пошук:

Засценак

Засце́нак — тып сельскага паселішча на Беларусі ў XVIXX стст.

Узнік у сярэдзіне XVI ст. у выніку правядзення валочнай памеры. Паводле «Уставы на валокі» 1557 года ворныя землі феадальных маёнткаў падзяляліся на 3 часткі, кожная з якіх мела свае межы («сценкі»). Землі, што засталіся па-за гэтымі межамі, называліся засценкам; іх арандавалі дробная шляхта (адсюль засцянковая шляхта) і часткова заможныя сяляне. Засценкам называлася і паселішча на гэтых землях. Засценкі існавалі пры большасці сёл[1]. Першапачаткова ў засценках было 1–4 двары[2]. З цягам часу колькасць двароў у засценках павялічвалася. Асабліва шмат засценкаў было ў цэнтральнай і заходняй Беларусі. У Койданаўскім графстве ў 1811 годзе было 50 засценкаў, у канцы XVIII — пачатку XIX ст. засценкі складаліся тут з 12—18 і нават 30 двароў[1]. У 1866 годзе ў Мінскім павеце 245 засценкаў з 1506 дварамі. Забудова засценка была нерэгулярная, складалася з жылога дома і гаспадарчых будынкаў. У XVIIIXIX стст. у многіх засценках з’явіліся лазні і бровары, у некаторых конныя млыны. Называліся засценкі звычайна па прозвішчах арандатараў (Акінчыцы, Галавачы, Гарбузы, Зуі і інш.). Малыя засценкі адрозніваліся ад хутароў толькі сваім гістарычна-эканамічным паходжаннем і саслоўнай прыналежнасцю жыхароў, вялікія — нагадвалі вёску.

У 1930—1940-я года частка з іх была сселена, частка перайменавана ў вёскі.

Зноскі

  1. 1 2 Шаблюк В. У. Сельскія паселішчы Верхняга Панямоння: XIV—XVIII стст. — Мн., 1996. — 119 с.: іл. — С. 20.
  2. Молчанова Л. А. Очерки материальной культуры Белорусов XVI—XVIII вв. — Мн., 1981. — 112 с.: ил. — С. 15.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Гістарычная геаграфія Польшчы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Гістарычная геаграфія Беларусі
Эканоміка Вялікага Княства Літоўскага
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара