wd wp Пошук:

Баранавіцкі біялагічны заказнік

Баранавіцкі — былы біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння, які знаходзіцца ў Беларусі на тэрыторыі Баранавіцкага і Івацэвіцкага раёнаў Брэсцкай вобласці.

Апісанне

Заснаваны ў 1978 г. Плошча 32,8 тыс. га (1995). Уключае тэрыторыю Бярозаўскага, Ляснянскага і Мілавідскага лясніцтваў. Створаны ў мэтах захавання ў прыродным стане месцаў росту дзікарослых лекавых раслін. Займаў буйны лясны масіў, у якім пераважаюць хвойнікі. На паўночным захадзе трапляліся бярэзнікі, на поўдні — бярэзнікі і чорнаалешнікі, на усходзе — ельнікі.

Ліквідаваны 27 снежня 2007 года[1].

Флора

У заказніку раслі такія расліны, як ядловец (Juniperus), ландыш майскі (Convallaria majalis), талакнянка (Arctostaphylos uva-ursi), чабор (Thymus), святаяннік прадзіраўлены (Hypericum perforatum), брусніцы (Vaccinium vitis-idaea), чарніцы (Vaccinium myrtillus) і іншыя. Сярод рэдкіх і знікаючых, ахоўных раслін, якія ўключаны ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, можна згадаць такія віды, як купальнік горны (Arnica montana), сон лугавы (Anemone pratensis), неатыянта клабучковая (Neottianthe cucullata), лінея паўночная (Linnaea borealis), астра стэпавая (Aster amellus), чына горная (Lathyrus linifolius), касач сібірскі (Iris sibirica), жаўтазель германскі (Genista germanica), канюшына лубінавая (Trifolium lupinaster) і іншыя.

Зноскі

  1. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 27.12.2007 N 1833 «О республиканских заказниках»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·Баранавіцкі раён
Катэгорыя·Івацэвіцкі раён
Катэгорыя·Былыя біялагічныя заказнікі рэспубліканскага значэння Беларусі
Катэгорыя·Зніклі ў 2007 годзе