Канюшына лубінавая, Дзятліна лясная[3] (Trifolium lupinaster) — шматгадовая травяністая расліна сямейства Бабовыя (Fabaceae).
Мае галінастыя, верацёнападобныя патоўшчаныя карані. Сцеблы простыя ці галінастыя, прамыя, 20-50 см вышынёй, гладкія або толькі ў верхняй частцы злёгку пухнатыя. Лісце пяцернае, лісточкі ланцэтападобныя. Кветкі лілова-пурпурныя, ружовыя ці белыя, сабраныя ў аднабокую парасонікавую галоўку.
Расце на лугах, у негустых лясах, на іх ўскраінах, па берагах рэк і азёр, у альпійскім поясе гор.
Распаўсюджаны ва Усходняй Еўропе, Сярэдняй Азіі (поўнач), Сібіры, на Далёкім Усходзе. Распаўсюджаны па ўсім Горным Алтаі.
У надземнай часткі канюшыны лубінавай ўстаноўлены флавоноіды і вітаміны — C, P, каратын. У лісці, сабраных на Курайскім хрыбце(руск.) бел., выяўленыя 127 мг% аскарбінавай кіслаты, 4, 7 мг% караціну і 1440 мг% вітаміна P, 22,81 % бялку[4].
Выдатны меданос, дае шмат нектара і пылка. Для жывёл з’яўляецца высокахарчовым кормам.
Від Канюшына лубінавая уваходзіць у род Канюшына (Trifolium) трыбу Trifolieae падсямейства Матыльковыя (Faboideae) сямейства Бабовыя (Fabaceae).
яшчэ 3 сямействы (па Сістэме APG II) |
яшчэ 27 трыб | яшчэ каля 300 відаў | ||||||||||||||||||
парадак Бабовакветныя | падсямейства Матыльковыя | род Канюшына | ||||||||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Бабовыя | трыба Trifolieae | від Канюшына лубінавая | |||||||||||||||||
яшчэ 45 парадкаў (па Сістэме APG II) | яшчэ 2 падсямействы | яшчэ 5 родаў | ||||||||||||||||||
Канюшына лубінавая ўжываецца ў тыбецкай медыцыне пры хваробах печані, жаўтусе і жоўцевыводных шляхоў.
У народнай медыцыне Сібіры і Далёкага Усходу кветкі і лісце прымяняюцца пры скрафулёзе (лімфатычныя вузлы туберкулёзнага паходжання), залатусе, пры прастудных грудных захворваннях, у выглядзе адвару і настойкі папулярныя пры запаленчых гінекалагічных захворваннях і пры бясплоддзі, а таксама як агульнаўмацавальны і раназажыўляльны сродак[5]. Ва Усходнім Забайкаллі зялёныя часткі расліны лічацца мачагонным і супрацьзалатушным сродкам. У Горным Алтаі траву вараць на малацэ і п’юць адвар пры нарывах ў горле і бясплоддзі. Высушаную траву распарваюць і прыкладваюць да горла.