wd wp Пошук:

Касач сібірскі

Касач сібірскі[3] (Iris sibirica) — від кветкавых карэнішчавых роду Касач (Iris) сямейства Касачовыя (Iridaceae).

Назва

Касач сібірскі, касіца[4], дзікія агуркі, зязюльчын гашт, касач[5], калацец[6][7].

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796
1 — Iris sibirica

Касач сібірскі — травяністая шматгадовая расліна, дасягае вышыні 50-120 см.

Лісце шыза-зялёнае, вузкае, лінейнае і даволі жорсткае, не цвёрдае, у форме ляза, звычайна значна карацей сцябла, да 40-80 см даўжынёй і 2—4 см шырынёй[8].

Кветкі характэрныя для касачоў, кожная кветка 4—7 см у дыяметры, фіялетава-сінія, часта з бледна-малочным або жаўтаватым цэнтрам, з вонкавымі долямі характэрнай падоўжанай формы без рэзкага пераходу пласцінкі ў кіпцік.

Распаўсюджанне

Еўрасібірскі барэальны від з высокімі дэкаратыўнымі якасцямі. Пашырэнне: Еўропа, Каўказ, Заходняя і Усходняя (паўднёва-заходняя частка) Сібір. На тэрыторыі Беларусі пашыраны спарадычна па ўсёй тэрыторыі. Месцы росту: ускрайкі шыракалістых, драбналістых і мяшаных лясоў, лясныя і поймавыя лугі, ускрайкі балот, парослыя хмызняком, берагі вадаёмаў і канаў.

Сарты

Асноўны артыкул: Сарты сібірскіх касачоў Сучасныя сібірскія касачы — гэта вынік унутрывідавага адбору або, значна часцей, гібрыды прыкладна адзінаццаці відаў (дакладны лік пад пытаннем), якія складаюць серыю Сібірскія касачы (лац.: Sibiricae)[9].

Звычайна вышыня сартавых сібірскіх касачоў ад 60 см да 120 см. Існуюць і карлікавыя сарты. Кветкі могуць быць блакітнымі, пурпурнымі, чырвона-фіялетавымі і жоўтымі, у афарбоўцы могуць прысутнічаць карычневыя і аранжавыя адценні. Акрамя прывабных кветак сібірскія касачы папулярныя з-за высокай дэкаратыўнасці лісця на працягу ўсяго тэрміну вегетацыі[10].

Арганізацыяй, якая рэгіструе новыя сарты, з’яўляецца Амерыканскае таварыства касачаводаў(руск.) бел..

Агратэхніка

Сібірскія касачы патрабуюць мінімальнага сыходу і з’яўляюцца аднымі з самых вынослівых шматгадовых раслін.

Зоны марозаўстойлівасці: 3-9.

Тэрміны цвіцення прыкладна супадаюць з тэрмінамі цвіцення барадатых касачоў .

Выбар месцазнаходжання вызначаецца тым, што сібірскім касачам патрабуецца паўдня і больш прамога сонечнага святла і умерана вільготная глеба.

Аптымальная кіслотнасць глебы pH = 5,5—6,5. Пасадку ажыццяўляюць такім чынам, каб ад верхняй часткі карэнішча да паверхні глебы было каля 2 см. У раёнах з халодным кліматам рэкамендуецца восеньскае мульчаванне глебы.

Старыя расліны могуць быць падзеленыя і перасаджаны, калі пагаршаецца іх красаванне, як правіла, ва ўзросце 4—10 гадоў. У зонах 3—5 перасадку лепш праводзіць вясной, у зонах 6—9 — у пачатку восені. Увосень, пасля адмірання лісця, яго рэкамендуецца зрэзаць і выдаліць з саду[11].

Выкарыстанне

Касач сібірскі шырока вырошчваецца ў садах у зонах умеранага клімату па ўсім свеце. З-за прывабнага лісця і здольнасці развівацца ў шырокім дыяпазоне кліматычных умоў, на базе гэтага віду створана мноства гібрыдаў, якія адрозніваюцца афарбоўкай колераў.

Ахова

Касач сібірскі уключаны ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь 1-га, 2-га і яшчэ аднаго 2-га выданняў (1981, 1993, 2006). Ахоўваецца ў Латвіі, Літве[12][13], Эстоніі, Расіі і на Украіне[14].

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 69. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  5. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  6. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  7. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  8. Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор и редактор тома акад. В. Л. Комаров. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1935. — Т. IV. — 760 + XXX с. — 5 175 экз.
  9. Сибирский ирис вчера, сегодня и завтра (руск.)
  10. (SIB) Siberians на сайте American Iris Society
  11. Cultivation Of Siberian Irises на сайте American Iris Society
  12. Касач сібірскі ў Чырвонай кнізе Беларусі(недаступная спасылка) (руск.)
  13. Красная книга Республики Беларусь. Растения / Л. И. Хоружик. — 2-е изд. — Минск: Беларуская Энцыклапедыя, 2006. — С. 222. — 456 с. — ISBN 985-11-0372-1.
  14. Iris sibirica: інфармацыя аб таксоне ў праекце «Плантарыум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). Архівавана 31 кастрычніка 2013.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Касачовыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак