wd wp Пошук:

Жаўтазель германскі

Жаўтазе́ль германскі[3], Колкая трава[4] (Genista germanica) — кветкавая расліна роду Жаўтазель (Genista) сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796
Невялікі [куст](/Куст "Куст") вышынёй 0,2—0,5 м з шматлікімі неаднолькавай даўжыні ўзыходнымі сцёбламі. Парасткі валасістыя, з простымі або разгалінаванымі калючкамі. [Лісце](/Лісце "Лісце") простае, эліпсоіднае, на кароткіх чаранках або амаль сядзячае, зверху некалькі бліскучае і злёгку сеткаватае. [Кветкі](/Кветкі "Кветкі") жоўтыя, сабраны па 8—20 на канцах [галінак](/Галіна_(батаніка) "Галіна (батаніка)") у кароткія гронкі. [Чашачка](/Чашачка "Чашачка") і лодачка апушаныя. [Плод](/Плод "Плод") — невялікі цвёрда-валасісты авальна-прадаўгаваты, на верхавінцы амаль абсечаны боб.

Арэал

Поўдзень Скандынавіі, Сярэдняя Еўропа, поўдзень Атлантычнай Еўропы, цэнтральныя і заходнія раёны Усходняй Еўропы, поўнач Міжземнамор’я. На тэрыторыі Беларусі трапляецца ў ізаляваных лакалітэтах і астраўных месцах росту на паўночнай мяжы арэала.

Экалогія

Цвіце ў маі—чэрвені. Плады паспяваюць у чэрвені—ліпені. Размнажаецца насеннем.

Выкарыстанне

Дэкаратыўная і меданосная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 58. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Меданосныя расліны
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Матыльковыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Кусты