wd wp Пошук:

Універсітэт Вітаўта Вялікага

Універсітэт Вітаўта Вялікага (літ.: Vytauto Didžiojo universitetas) — вышэйшая навучальная ўстанова ў Каўнасе (Літва).

Гісторыя

Будынак, у якім дзейнічалі Вышэйшыя курсы, затым Універсітэт Вітаўта Вялікага (цяпер Каўнаскі тэхналагічны ўніверсітэт)

Адкрыццю ўніверсітэта ў Каўнасе, «часовай сталіцы» Літвы, папярэднічала дзейнасць Вышэйшых курсаў, якія дзейнічалі з пачатку 1920. 13 лютага 1922 кабінет міністраў Літвы прыняў рашэнне аб астварэнні Літоўскага ўніверсітэта. Яго ўрачыстае адкрыццё адбылося 16 лютага 1922. Ва ўніверсітэце мелася шэсць факультэтаў: тэалогіі, гуманітарных навук, права, матэматычных і прыродазнаўчых навук, медыцыны, тэхнікі. 7 чэрвеня 1930, у сувязі з 500-годдзем смерці вялікага князя літоўскага Вітаўта, якое шырока адзначалася ў Літве, універсітэту было прысвоена яго імя.

З першых дзён працы ўніверсітэта на гуманітарным факультэце працаваў пісьменнік, крытык, літаратуразнавец Вінцас Крэве-Міцкявічус, дэкан гуманітарнага факультэта ў 19251937. З 1924 ва ўніверсітэце выкладаў рускі фальклор і літаратуру, курс гісторыі тэатра, вёў семінар па тэатразнаўстве пісьменнік, крытык, тэатразнавец Баліс Сруога (прафесар з 1932). У 19231927 этыку, старажытную філасофію, стылістыку літоўскай мовы выкладаў ва ўніверсітэце прэзідэнт Літвы Антанас Смятона1926 дацэнт, з 1932 ганаровы доктар філасофіі Універсітэта Вітаўта Вялікага). Прафесарам універсітэта быў святар, адзін з буйных дзеячаў хрысціянска-дэмакратычнай партыі Мячыславас Рэйніс; ён узначальваў кафедру тэарэтычнай і эксперыментальнай псіхалогіі.

Шэраг выкладчыкаў універсітэта былі выхаванцамі ўніверсітэтаў Расіі (Владас Станкявічус, гэта значыць У. Б. Станкевіч, які скончыў юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта, Владас Дубас і інш.). Ва ўніверсітэце выкладалі і рускія эмігранты — П. П. Гронскі, Л. П. Карсавін, А. С. Яшчанка.

Увесну 1929 67 % студэнтаў складалі літоўцы, 28,55 % — яўрэі, 2,02 % — палякі, 1,02 % — рускія. У наступныя гады прапорцыі істотна не змяняліся: напрыклад, увесну 1931 66,97 % — літоўцы, 27,25 % — яўрэі, 2,95 % — палякі, 1,69 % — рускія, 1,59 % — немцы.

Пасля перадачы Савецкім Саюзам Вільні Літве і пачатку пераўтварэння Універсітэта Стэфана Баторыя ўзімку 1940 у Вільнюс пераводзяцца факультэты гуманітарных навук і права, улетку таго ж года — матэматычных і прыродазнаўчых навук. З саветызацыяй Літвы ўлетку 1940 універсітэт пераназываецца ў Каўнаскі ўніверсітэт. Падчас вайны 16 сакавіка 1943 нямецкія акупацыйныя ўлады спыняюць дзейнасць універсітэта. Увосень 1944 ён аднаўляе працу. Дзейнічалі факультэты гісторыка-філалагічны, медыцынскі, будаўнічы, тэхналагічны. 31 кастрычніка 1950 універсітэт рэарганізуецца ў Каўнаскі політэхнічны інстытут і Каўнаскі медыцынскі інстытут.

Аднаўленне

28 красавіка 1989 прыняты акт аднаўлення Універсітэта Вітаўта Вялікага; Вярхоўны Савет Літвы прыняў закон аб яго аднаўленні 4 ліпеня 1989; 1 верасня пачаўся першы навучальны год на трох факультэтах адноўленага ўніверсітэта — эканамічным, гуманітарным і дакладных навук.

Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі

З 2011 года на базе Універсітэта Вітаўта Вялікага праходзіць Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі

Структура

Ва ўніверсітэце 10 факультэтаў і 2 інстытуты, якія аб’ядноўваюць 29 кафедраў і цэнтраў, а таксама Каўнаскі батанічны сад.

Факультэты

Інстытуты

Цэнтры

Вядомыя выпускнікі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1922 годзе
Катэгорыя·Каўнас
Катэгорыя·Універсітэт Вітаўта Вялікага
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Універсітэты Літвы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта