wd wp Пошук:

Траісты саюз

Краіны Траістага саюза напярэдадні Першай сусветнай вайны.

Траісты саюз — міждзяржаўны ваенна-палітычны блок Германіі, Аўстра-Венгрыі і Італіі, сфарміраваны ў 18791882 г. з мэтай сумеснага процістаяння ўплыву Францыі і Расіі. Канчатковае пагадненне паміж трыма краінамі было падпісана 20 мая 1882 г. у Вене. Удзельнікі абавязваліся не прымаць удзел у міждзяржаўных саюзах і пагадненнях, накіраваных супраць аднаго з іх, а таксама аказваць узаемную падтрымку. Дагавор праіснаваў да 1915 г., пакуль Італія ў ходзе 1-й сусветнай вайны не перайшла на бок Антанты.[1]

Зноскі

  1. Кізіма С. А.,…

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Знешняя палітыка Германіі
Ваенна-палітычныя блокі
Знешняя палітыка Аўстра-Венгрыі
З’явіліся ў 1882 годзе
Знешняя палітыка Італіі
Германска-італьянскія адносіны
Міжнародныя дагаворы XIX стагоддзя
1882 год у Германіі