wd wp Пошук:

Млада Босна

Млада Босна (Маладая Боснія) — сербская моладзевая рэвалюцыйная арганізацыя. Яе члены (адзін з іх Гаўрыла Прынцып) забілі 28 чэрвеня 1914 года эрцгерцага Франца Фердынанда і яго жонку графіню Сафію Гогенберг. Паўстала ў 1912 годзе.

Боснія і Герцагавіна была акупаваная Аўстра-Венгрыяй у 1878 годзе. Млада Босна выступала за вызваленне Босніі і Герцагавіны ад акупацыі і аб’яднанне з Сербіяй.

Забароненая пасля забойства Франца Фердынанда.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Палітычныя арганізацыі
Радыкальныя арганізацыі