wd wp Пошук:

Атамнае ядро

Ядро атама — цэнтральная частка атама, у якой засяроджана амаль уся яго маса і ўвесь дадатны зарад, роўны па велічыні сумарнаму зараду ўсіх электронаў у нейтральным атаме.

Складаецца з пратонаў і нейтронаў (агульная назва — нуклоны), якія размеркаваны па ядзерных абалонках і падабалонках. Дадатны электрычны зарад ядра ў адзінках зараду электрона роўны колькасці пратонаў у ім і з’яўляецца парадкавым нумарам хімічнага элемента. Сумарная колькасць пратонаў і нейтронаў роўная масаваму ліку ізатопа элемента. Уласцівасці ядра вызначаюцца галоўным чынам колькасцю пратонаў і нейтронаў.

Ядро займае малую частку прасторы ў атаме, яго лінейныя памеры маюць парадак

10

− 16

{\displaystyle 10^{-16}}

\{\displaystyle 10^\{-16\}\} —

10

− 17

{\displaystyle 10^{-17}}

\{\displaystyle 10^\{-17\}\} метра. Існаванне ядра абумоўлена дзеяннем ядзерных сіл, якія на кароткіх адлегласцях у шмат разоў пераўзыходзяць сілы адштурхоўвання аднайменна зараджаных пратонаў.

Гісторыя

У 1911 годзе Рэзерфорд у сваім дакладзе «Рассейванне α- і β-прамянёў і будова атама» ў філасофскім таварыстве Манчэстэра заявіў[1]:

Рассеянне зараджаных часціц можа быць растлумачана, калі дапусціць такі атам, які складаецца з цэнтральнага электрычнага зарада, засяроджанага ў кропцы і акружанага аднародным сферычным размеркаваннем процілеглай электрычнасці роўнай велічыні. Пры такой будове атама α- і β-часціцы, калі яны праходзяць на блізкай адлегласці ад цэнтра атама, маюць вялікія адхіленні, хоць імавернасць такога адхілення малая.

Такім чынам Рэзерфорд адкрыў атамнае ядро, з гэтага моманту і вядзе пачатак ядзерная фізіка, якая вывучае будову і ўласцівасці атамных ядраў.

Пасля выяўлення стабільных ізатопаў элементаў, ядру самага лёгкага атама была адведзена роля структурнай часціцы ўсіх ядраў. З 1920 года ядро атама вадароду мае афіцыйны тэрмін — пратон. У 1921 годзе Лізэ Майтнер прапанавала[2] першую, пратон-электронную, мадэль атамнага ядра, згодна з якой яно складаецца з пратонаў, электронаў і альфа-часціц[3]. Аднак у 1929 годзе адбылася «азотная катастрофа» — В. Гейтлер і Г. Герцберг устанавілі[4], што ядро атама азоту падпарадкоўваецца статыстыцы Бозэ — Эйнштэйна, а не статыстыцы Фермі — Дзірака, як прадказвала пратон-электронная мадэль[5][6]. Такім чынам, гэтая мадэль уступіла ў супярэчнасць з эксперыментальнымі вынікамі вымярэнняў спінаў і магнітных момантаў ядраў[7]. У 1932 годзе Джэймсам Чэдвікам была адкрыта новая электрычна нейтральная часціца, названая нейтронам. У тым жа годзе Іваненка[8] і, незалежна, Гайзенберг выказалі гіпотэзу аб пратон-нейтроннай структуры ядра. У далейшым, з развіццём ядзернай фізікі і яе прыкладанняў, гэтая гіпотэза была цалкам пацверджана[9].

Ядзерна-фізічныя характарыстыкі

Зарадавы лік

Z

{\displaystyle Z}

\{\displaystyle Z\} цалкам вызначае хімічны элемент. Пара лікаў

Z

{\displaystyle Z}

\{\displaystyle Z\} і

A

{\displaystyle A}

\{\displaystyle A\} (масавы лік) цалкам вызначае нуклід. Можна разгледзець некаторыя ядзерна-фізічныя характарыстыкі нуклідаў з зададзенымі зарадавымі і масавымі лікамі.

Зарад

Лік пратонаў у ядры

Z

{\displaystyle Z}

\{\displaystyle Z\} вызначае непасрэдна яго электрычны зарад. У ізатопаў аднолькавая колькасць пратонаў, але розная колькасць нейтронаў. Ядзерныя ўласцівасці ізатопаў элемента, у адрозненні ад хімічных, могуць адрознівацца вельмі рэзка[10].

Упершыню зарады атамных ядзер вызначыў Генры Мозлі у 1913 годзе. Свае эксперыментальныя назіранні вучоны растлумачыў залежнасцю даўжыні хвалі рэнтгенаўскага выпраменьвання ад некаторай канстанты

Z

{\displaystyle Z}

\{\displaystyle Z\}, якая змяняецца на адзінку ад элемента да элемента і роўная адзінцы для вадароду:

1

/

λ

= a Z − b ,

{\displaystyle {\sqrt {1/\lambda }}=aZ-b,}

\{\displaystyle \{\sqrt \{1/\lambda \}\}=aZ-b,\} дзе

a

{\displaystyle a}

\{\displaystyle a\} і

b

{\displaystyle b}

\{\displaystyle b\} — канстанты.

Адсюль Мозлі зрабіў выснову, што знойдзеная ў яго эксперыментах канстанта атама, якая вызначае даўжыню хвалі характарыстычнага рэнтгенаўскага выпраменьвання і супадае з парадкавым нумарам элемента, можа быць толькі зарадам атамнага ядра, што стала шырока вядома пад назвай закон Мозлі[11].

Маса

З-за розніцы ў ліку нейтронаў

A − Z

{\displaystyle A-Z}

\{\displaystyle A-Z\} ізатопы элемента маюць розную масу

M ( A , Z )

{\displaystyle M(A,Z)}

\{\displaystyle M(A,Z)\}, якая з’яўляецца важнай характарыстыкай ядра. У ядзернай фізіцы масу ядзер прынята вымяраць у атамных адзінках масы (а. а. м.). За адну а. а. м. прымаюць 1/12 частку масы нукліда 12C[зн 1]. Варта адзначыць, што стандартная маса, якая звычайна прыводзіцца для нукліда — гэта маса нейтральнага атама. Для вызначэння масы ядра трэба з масы атама адняць суму мас усіх электронаў (больш дакладны лік атрымаецца, калі ўлічыць яшчэ і энергію сувязі электронаў з ядром).

Акрамя таго, у ядзернай фізіцы часта выкарыстоўваецца энергетычны эквівалент масы. Згодна суадносін Эйнштэйна, кожнаму значэнню масы

M

{\displaystyle M}

\{\displaystyle M\} адпавядае поўная энергія:

E

M

c

2

{\displaystyle E=Mc^{2}}

\{\displaystyle E=Mc^\{2\}\}, дзе

c

{\displaystyle c}

\{\displaystyle c\} — скорасць святла ў вакууме. Суадносіны паміж а. а. м. і яе энергетычным эквівалентам у джоўлях:

E

1

= 1 , 660539 ⋅

10

− 27

⋅ ( 2 , 997925 ⋅

10

8

)

2

= 1 , 492418 ⋅

10

− 10

{\displaystyle E_{1}=1,660539\cdot 10^{-27}\cdot (2,997925\cdot 10^{8})^{2}=1,492418\cdot 10^{-10}}

\{\displaystyle E_\{1\}=1,660539\cdot 10^\{-27\}\cdot (2,997925\cdot 10^\{8\})^\{2\}=1,492418\cdot 10^\{-10\}\}, а так як 1 электронвольт = 1,602176×10−19 Дж, то энергетычны эквівалент а. а. м. у МэВ роўны[10][12]:

E

1

= 931 , 494.

{\displaystyle E_{1}=931,494.}

\{\displaystyle E_\{1\}=931,494.\}

Радыус

Аналіз распаду цяжкіх ядзер удакладніў ацэнку Рэзерфорда[зн 2] і звязаў радыус ядра з масавым лікам простым ураўненнем:

R

r

0

A

1

/

3

,

{\displaystyle R=r_{0}A^{1/3},}

\{\displaystyle R=r_\{0\}A^\{1/3\},\} дзе

r

0

{\displaystyle r_{0}}

\{\displaystyle r_\{0\}\} — канстанта.

Так як радыус ядра не з’яўляецца толькі геаметрычнай характарыстыкай і звязаны перш за ўсе з радыусам дзеяння ядзерных сіл, то значэнне

r

0

{\displaystyle r_{0}}

\{\displaystyle r_\{0\}\} залежыць ад працэса, пры аналізе якога атрымалася значэнне

R

{\displaystyle R}

\{\displaystyle R\}, асераднёнае значэнне

r

0

= 1 , 23 ⋅

10

− 15

{\displaystyle r_{0}=1,23\cdot 10^{-15}}

\{\displaystyle r_\{0\}=1,23\cdot 10^\{-15\}\} м. Такім чынам, радыус ядра ў метрах[10][11]:

R

1 , 23 ⋅

10

− 15

A

1

/

3

.

{\displaystyle R=1,23\cdot 10^{-15}A^{1/3}.}

\{\displaystyle R=1,23\cdot 10^\{-15\}A^\{1/3\}.\}

Гл. таксама

Заўвагі

  1. Што выклікана толькі зручнасцю практычных вымярэнняў мас атамаў.

  2. Рэзерфорд, даследуючы працэс рассейвання α-часціц на ядрах, ацаніў памеры ядра — парадку 10−14 м.

  3. Кудрявцев П. С. Открытие атомного ядра // Курс истории физики. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: Просвещение, 1982. — 448 с.

  4. Meitner, L. (1921). “Über die verschiedenen Arten des radioaktiven Zerfalls und die Möglichkeit ihrer Deutung aus der Kernstruktur”. Zeitschrift für Physik 4: 146-156.

  5. Мухин К. Привлекательный мир микрофизики // Наука и жизнь. — 2015. — № 10. — С. 96—103.

  6. W. Heitler, G. Herzberg (1929). “Gehorchen die Stickstoffkerne der Boseschen Statistik?”. Naturwissenschaften 17: 673.

  7. А. И. Ахиезер, М. П. Рекало. Биография элементарных частиц. — Киев: Наукова думка, 1979. — С. 18.

  8. Ю. А. Храмов. Физики:Биографический справочник. — 2-е изд. — М.: Наука, 1983.

  9. Мухин К. Н. Экспериментальная ядерная физика. — М.: Энергоатомиздат, 1983.

  10. Iwanenko, D.D., The neutron hypothesis, Nature 129 (1932) 798.

  11. Глесстон С. Атом. Атомное ядро. Атомная энергия. — М.: Изд-во иностр. лит., 1961.

  12. 1 2 3 Бартоломей Г. Г., Байбаков В. Д., Алхутов М. С., Бать Г. А., «Основы теории и методы расчета ядерных энергетических реакторов», Энергоатомиздат,1982

  13. 1 2 Климов А. Н., «Ядерная физика и ядерные реакторы», Энергоатомиздат, 1985

  14. Ганев И. Х., «Физика и расчёт реактора», Энергоиздат, 1981

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Ядзерная фізіка
Катэгорыя·Атамныя ядры