wd wp Пошук:

Электронвольт

Электро́нво́льт (скарочана эВ або eV) — пазасістэмная адзінка вымярэння энергіі, якая шырока выкарыстоўваецца ў атамнай і квантавай фізіцы. Адзін электронвольт роўны энергіі, якая неабходная для пераносу электрона ў электрастатычным полі паміж кропкамі з розніцай патэнцыялаў 1 В. Паколькі работа пры пераносе зарада q роўная qU (дзе U — рознасць патэнцыялаў), а зарад электрона складае −1,602 176 487(40)×10−19 Кл, то

1 эВ = 1,602 176 487(40)×10−19 Дж = 1,602 176 487(40)×10−12 эрг. Як правіла, у электронвольтах выражаецца маса элементарных часціц (зыходзячы з ураўнення Эйнштэйна Е = mc²). 1 эВ/c² роўны 1,782 661 758(44)·10−36 кг, і наадварот, 1 кг роўны 5,609 589 12(14) эВ/c². 1 атамная адзінка масы роўная 931,4 МэВ/c².

У тэмпературных адзінках 1 эВ = 11 604,505(20) кельвін (гл. пастаянная Больцмана)[1].

У хіміі часта выкарыстоўваецца малярны эквівалент электронвольта. Калі адзін моль электронаў перанесены паміж кропкамі з рознасцю патэнцыялаў 1 В, ён набывае (або губляе) энергію 96 485,3383(83) Дж, роўную значэнню 1 эВ на лік Авагадра. Гэтая велічыня лікава роўная пастаяннай Фарадэя.

У электронвольтах вымяраецца таксама шырыня распаду

Γ

{\displaystyle \Gamma }

\{\displaystyle \Gamma \} элементарных часціц і іншых квантавамеханічных станаў, напрыклад ядзерных энергетычных узроўняў. Шырыня распаду — гэта нявызначанасць энергіі стану, звязаная з часам жыцця стану

τ

{\displaystyle \tau }

\{\displaystyle \tau \} суадносінамі нявызначанасцей:

Γ

/

τ

{\displaystyle \Gamma =\hbar /\tau }

\{\displaystyle \Gamma =\hbar /\tau \}). Часціца з шырынёй распаду 1 эВ мае час жыцця 6,582 118 89(26)·10−16 с. Наадварот, квантавамеханічны стан з часам жыцця 1 с мае шырыню 4,135 667 33(10)·10−15 эВ.

Кратныя і дробныя адзінкі

У ядзернай фізіцы звычайна выкарыстоўваюцца велічыні кіла- (

10

3

{\displaystyle 10^{3}}

\{\displaystyle 10^\{3\}\}), мега- (

10

6

{\displaystyle 10^{6}}

\{\displaystyle 10^\{6\}\}) і гіга- (

10

9

{\displaystyle 10^{9}}

\{\displaystyle 10^\{9\}\}) электронвольт.

Кратныя Дробныя
парадак назва абазначэнне парадак назва абазначэнне
101 эВ дэкаэлектронвольтдаэВdaeV 10−1 эВ дэцыэлектронвольтдэВdeV
10² эВ гектаэлектронвольтгэВheV 10−2 эВ сантыэлектронвольтсэВceV
10³ эВ кілаэлектронвольткэВkeV 10−3 эВ міліэлектронвольтмэВmeV
106 эВ мегаэлектронвольтМэВMeV 10−6 эВ мікраэлектронвольтмкэВµeV
109 эВ гігаэлектронвольтГэВGeV 10−9 эВ нанаэлектронвольтнэВneV
1012 эВ тэраэлектронвольтТэВTeV 10−12 эВ пікаэлектронвольтпэВpeV
1015 эВ петаэлектронвольтПэВPeV 10−15 эВ фемтаэлектронвольтфэВfeV
1018 эВ экзаэлектронвольтЭэВEeV 10−18 эВ атаэлектронвольтаэВaeV
1021 эВ зетаэлектронвольтЗэВZeV 10−21 эВ зептаэлектронвольтзэВzeV
1024 эВ ётаэлектронвольтІэВYeV 10−24 эВ ёктаэлектронвольтіэВyeV

Некаторыя значэнні энергіі ў электронвольтах

Цеплавая энергія паступальнага руху адной малекулы пры пакаёвай тэмпературы
0,025 эВ
Энергія іанізацыі атама вадарода
13,6 эВ
Энергія электрона ў прамянёвай трубцы тэлевізара
Парадку 20 кэВ
Энергіі касмічных прамянёў
1 МэВ — 1000 ТэВ
Тыповая энергія ядзернага распаду:
альфа-часціцы
2-10 МэВ
бэта-часціцы і гама-прамяні
0-20 МэВ

Зноскі

  1. Conversion factors for energy equivalents // The NIST Reference on Constants, Units and Uncertainty.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Адзінкі вымярэння тэмпературы
Катэгорыя·Адзінкі вымярэння энергіі
Катэгорыя·Адзінкі вымярэння масы