wd wp Пошук:

Чарэйскі раён

Чарэ́йскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка БССР у 19241931 гг. Цэнтр — мястэчка Чарэя.

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Чарэя. 20 жніўня 1924 года падзелены на 12 сельсаветаў: Абчугскі, Вялікахальнявіцкі (Хальнявіцкі), Вяцерскі, Гільскі (Гілянскі), Дубоўскі, Заборскі, Замацкі, Лукомльскі, Слідчанскі, Смародзінскі (Смардзянскі), Стражэвіцкі і Чарэйскі. З 9 чэрвеня 1927 года раён у складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 8 ліпеня 1931 года раён скасаваны: Абчугскі, Вялікахальнявіцкі (Хальнявіцкі), Дубоўскі, Заборскі, Смародзінскі (Смардзянскі) сельсаветы перададзены Крупскаму раёну; Вяцерскі, Гільскі (Гілянскі), Замацкі, Лукомльскі, Слідчанскі, Стражэвіцкі, Чарэйскі сельсаветы — Чашніцкаму раёну.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыя Крупскага раёна
Катэгорыя·Чарэя
Катэгорыя·Чарэйскі раён
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі
Катэгорыя·Гісторыя Чашніцкага раёна
Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1931 годзе
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат