wd wp Пошук:

Арцём Мікітавіч Філіповіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Філіповіч. Арцём Мікітавіч Філіповіч[1] (6 красавіка 1901 — 28 снежня 1961) — савецкі вучоны-інфекцыяніст, доктар медыцынскіх навук (1951), прафесар (1951), член-карэспандэнт Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1960).

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Еўлічы (зараз у Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі). У 1917 годзе скончыў Петраградскую ваенна-фельчарскую школу і да 1922 года працаваў фельчарам. У 1926 годзе скончыў Дзяржаўны інстытут медыцынскіх ведаў у Ленінградзе (сучасная Санкт-Пецярбургская дзяржаўная медыцынская акадэмія імя І. І. Мечнікава) і да 1928 года працаваў ўрачом у Барысаве, Мінску і Валагодскай вобласці. У 1928—1930 гг. — ваенны ўрач. З 1930 года ў Беларускім (Мінскім) медыцынскім інстытуце — ардынатар, асістэнт клінікі інфекцыйных хвароб. У 1933 годзе быў арыштаваны і ў 1934 годзе асуджаны на 3 гады як член контррэвалюцыйнай арганізацыі, за шкодніцкую працу ў галіне аховы здароўя[2]. У 1937—1939 гг. займаў пасаду загадчыка аддзяленнем адной з бальніц Мінска. У 1939 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Желчный обмен при некоторых инфекционных заболеваниях»[3]. У 1939—19951 гг. у Іжэўску на пасадзе загадчыка кафедрай інфекцыйных хвароб Іжэўскага медыцынскага інстытута. З 1951 года А. М. Філіповіч зноў у Мінску, дзе да 1961 года займаў пасаду загадчыка кафедрай інфекцыйных хвароб Мінскага медыцынскага інстытута. Доктарскую дысертацыю на тэму «Банговская инфекция (бруцеллёз) человека»[3] абараніў у 1951 годзе.

Памёр А. М. Філіповіч 28 снежня 1961 года ў Мінску. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках.

Навуковая і грамадская дзейнасць

У кола навуковых інтарэсаў А. М. Філіповіча ўваходзілі праблемы клінікі, дыягностыкі і лячэння вірусных інфекцый. Займаўся пытаннямі вывучэння крыніц лептаспірозаў на тэрыторыі БССР, сезоннага менінгіту, бруцэлёзу, брушнога тыфу, грыпу і іншых хвароб. Разам з Б. Я. Эльбертам зрабіў апісанне безжаўтушных лептаспірозаў, выкліканых лептаспірай грыпаціфоза і лептаспірай Батавія[3].

Аўтар больш за 60 навуковых прац[3]. Кіраваў падрыхтоўкай 2 доктарскіх і 7 кандыдацкіх дысертацый[3]. Прымаў удзел у падрыхтоўцы і правядзенні рэспубліканскіх навуковых з’ездаў і канферэнцый. З 1951 года ўваходзіў у склад праўлення Рэспубліканскага навуковага таварыства мікрабіёлагаў, эпідэміёлагаў і інфекцыяністаў[3].

Узнагароды

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  2. Філіповіч Арцём Мікітавіч (1901) // Адкрыты спіс
  3. 1 2 3 4 5 6 Филиппович Артемий Никитич (24.03(06.04). 1901-28.12.1961)(руск.)  // Сайт БДМУ

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцкім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 1961 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай медыцынскай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 28 снежня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Інфекцыяністы СССР
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1901 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Кальварыйскіх могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Еўлічах
Катэгорыя·Інфекцыяністы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 красавіка
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты АМН СССР
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ