wd wp Пошук:

Менінгіт

Менінгіт (тэрмін складаецца з стар.-грэч.: μῆνιγξ — «мазгавая абалонка» і суфікса лац.: -itis — які пазначае запаленчы працэс) — запаленне мазгавой абалонкі (ахоўнай мембраны галаўнога і спіннога мозгу) праз заражэнне вірусам або бактэрыяй (менінгакок[3]). Уяўляе смяротную небяспеку праз блізкасць запалення да галаўнога і спіннога мозгу.

Пашыранасць і распаўсюджанне

Носьбітамі ўзбуджальніка найчасцей ёсць дарослыя, аднак хварэюць пераважна дзеці да 14 гадоў. Распаўсюджваецца праз дыханне і дотык.

Праява

Напачатку нагадвае прастуду: запаленне задняй сценкі глоткі, нязначнае павышэнне тэмпературы, галаўны боль і насмарк. Праз гадзіну тэмпература ўзнімаецца да +40 градусаў. Праз 6 гадзін пачынаюцца ваніты. Адмысловыя праявы — сып на руках, ягадзіцах і бакавых паверхнях тулава.

Папярэджанне

Дзеля прадухілення заражэння варта:

  1. карыстацца марлевымі павязкамі;
  2. гуляць штодня на свежым паветры;
  3. ужываць багатую на вітаміны і мікраэлементы ежу;
  4. размінацца і загартоўвацца штодня;
  5. праветрываць штодня пакоі і рабіць вільготную прыборку[4].

Зноскі

  1. 1 2 Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29sonu — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
  3. Надзея Нікалаева. Менінгіт: прамаруджванне можа каштаваць жыцця // Звязда : газета. — 30 красавіка 2010. — № 83 (26691). — С. 9. — ISSN 1990-763x.
  4. Менінгіт нагадвае прастуду // Звязда : газета. — 25 студзеня 2013. — № 15 (27380). — С. 8. — ISSN 1990-763x.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Ургентныя станы
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Захворванні паводле алфавіта