wd wp Пошук:

Арнем-Ленд

Арнем-Ленд на карце Аўстраліі (у заходняй традыцыі).

А́рнем-Ленд (англ.: Arnhem Land) — паўвостраў на поўначы Аўстраліі. Абмываецца Тыморскім і Арафурскім морамі, залівам Карпентарыя. Даўжыня каля 320 км. Шырыня да 460 км. Паверхня — паката-ўзгорыстае плато вышынёй ад 180 м на поўначы да 400 м на поўдні, складзенае з пясчанікаў і расчлянёнае рэкамі на астанцовыя масівы. На поўначы акаймаваны шырокай раўнінай, якая крута абрываецца да мора. Берагі моцна парэзаныя. На паўвостраве знаходзіцца Нацыянальны парк Какаду, які з’яўляецца аб’ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. На паўночным захадзе — порт Дарвін.

Радовішча ўрана-радыевых (Рам-Джанглі), жалезных рудаў, баксітаў.

Клімат субэкватарыяльны. Сярэдняя тэмпература паветра на працягу года каля 25 °C, ападкаў ад 500 мм зімой да 2000 мм летам за год. У далінах рэк вільготныя субэкватарыяльныя лясы (пальмы, фікусы), на наветраных схілах гор і на вяршынях масіваў эўкаліптавыя лясы(руск.) бел. і саванны.

Жывёльны свет: мядзведзь каала, кенгуру, вамбаты, кусты; з птушак — казуары, папугаі, лірахвосты.

Мовы

Для рэгіёна характэрна выключная моўная разнастайнасць, параўнальная толькі з паўночнай часткай Новай Гвінеі. На ім прадстаўлены 7 з 14 моўных сем’яў аўстралійскіх моў і каля 8 ізаляваных і некласіфікаваных моў.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Паўвостравы Аўстраліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Геаграфія Паўночнай тэрыторыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара