wd wp Пошук:

Эстамп

«Вялікая хваля ў Канагаве», японскі мастак Кацусіка Хакусай

Эста́мп (фр.: estampe, ад італ.: stampa) — графічны твор мастацтва зроблены спосабам друкаванага адбітку. Паводле спосаба выканання падзяляецца на высокі, глыбокі, плоскі (гл. Літаграфія) і трафарэтны друк (шаўкаграфія).

У Еўропе тэхнікі эстампа сталі вядомыя з XV стагоддзя. Спачатку не як самастойны раздзел выяўленчага мастацтва, а толькі як тэхнічны прыём размнажэння выяў. Першыя адбіткі рабіліся з гравіраваных драўляных дошак. Набываліся яны тымі, хто не мог сабе дазволіць унікальныя працы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Гравюра
Катэгорыя·Графіка
Катэгорыя·Папяровае мастацтва
Катэгорыя·Эстамп