wd wp Пошук:

Арганізацыя амерыканскіх дзяржаў

Арганізацыя амерыканскіх дзяржаў (ААД (OAS); ісп.: Organización de los estados americanos, англ.: Organization of American states, фр.: Organisation des États américains, парт.: Organização dos Estados Americanos) — міжнародная арганізацыя, створаная 30 красавіка 1948 года на 9-й Міжамерыканскай канферэнцыі ў Багаце (Калумбія) на базе Панамерыканскага саюза, які існаваў з 1889 года.

Штаб-кватэра размешчана ў Вашынгтоне. Рабочыя мовы — іспанская, англійская, французская і партугальская.

Вышэйшыя органы — Генеральная асамблея, Пастаянны савет, Кансультатыўная нарада міністраў замежных спраў, Генеральны сакратарыят.

Гісторыя

Арганізацыя амерыканскіх дзяржаў з’яўляецца найстарэйшай рэгіянальнай арганізацыяй у свеце, пачынаючы з Першай міжнароднай канферэнцыі амерыканскіх дзяржаў, якая праходзіла ў Вашынгтоне. На гэтай сустрэчы было ўхвалена стварэнне Міжнароднага саюза амерыканскіх рэспублік, і была падрыхтавана глеба для стварэння сеткі палажэнняў і ўстаноў, якія сталі вядомыя як Усеамерыканская сістэма. ААД з’явілася на свет у 1948 годзе з падпісання ў Багаце, Калумбія, Статуту ААД, які набыў моц у снежні 1951 года.

Краіны, якія атрымалі незалежнасць пасля 1948 года, звычайна прымаліся ў ААД па меры атрымання незалежнасці, за выключэннем Канады, якая ўступіла ў ААД толькі ў 1990 годзе, і Гаяны, прынятай у 1991 (праз 25 гадоў пасля атрымання незалежнасці; як і Канада, Гаяна з’яўляецца членам Брытанскай Садружнасці). Гаяна на сёння з’яўляецца апошняй краінай, прынятай у ААД.

Да 1962 г. Куба як член ААД брала ўдзел у яе працы, але пасля пераходу Кубы на сацыялістычны шлях развіцця кіраўніцтва ААД злічыла гэта несумяшчальным з сістэмай калектыўнай бяспекі Амерыкі і прыпыніла членства ўрада Кубы ў арганізацыі; Куба і краіны савецкага блока злічылі гэта рашэнне незаконным. У 2000-я гады кіраўніцтва Кубы неаднаразова выступала з прапановамі аднаўлення членства ў ААД. Рашэнне пра прыпыненне ўдзелу Кубы было адменена 3 чэрвеня 2009[2], аднак сама Куба адмовілася вярнуцца ў ААД.

На Генеральнай асамблеі ААД у красавіку 1971 года заснаваны інстытут пастаянных назіральнікаў ААД; на канец 2009 года гэты статус маюць ЕС і 62 дзяржавы, у тым ліку Расія, Украіна, Казахстан, Азербайджан, Грузія і Арменія[3].

4 ліпеня 2009 года ўрад Гандураса , які прыйшоў у выніку ваеннага перавароту, абвясціў пра дэнансацыю хартыі ААД і неадкладны выхадзе сваёй краіны з гэтай арганізацыі. Раней, 2 ліпеня, кіраўніцтва ААД запатрабавала на працягу 72-х гадзін вярнуць уладу ў краіне прэзідэнту Мануэлю Селаю, пагражаючы ў адваротным выпадку выключыць Гандурас з арганізацыі.[4] 1 чэрвеня 2011 года, пасля таго, як Селая і дзеючы прэзідэнт Гандураса Парфірыа Лоба заключылі пагадненне аб нацыянальным прымірэнні, членства Гандураса ў ААД было адноўлена[5].

Мэты і кірункі

Арганізацыя была створана ў мэтах дасягнення міру сярод яго дзяржаў-членаў, як гэта прадугледжана ў артыкуле 1 Статуту:

Падтрымліваць мір і справядлівасць, спрыяць салідарнасці, умацоўваць супрацоўніцтва і абараняць свой суверэнітэт, сваю тэрытарыяльную цэласнасць, і незалежнасць.

Сёння, ААД аб’ядноўвае ўсе 35 незалежных дзяржаў Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі і з’яўляецца галоўнай палітычнай, юрыдычнай і сацыяльнай сілай у паўшар’і.

Арганізацыя выкарыстоўвае чатыры кірункі для эфектыўнага ажыццяўлення сваёй асноўнай мэты, зыходзячы з яе асноўных прынцыпаў: дэмакратыі, правоў чалавека, бяспекі і развіцця.

Дзяржавы-члены

Зноскі

  1. ¿Cómo resolver el problema Zaffaroni? Dejar de financiar la CIDH sería un comienzo
  2. Навіна пра аднаўленне членства Кубы на сайце «Міжнароднае радыё Кітая»
  3. Permanent Observer States (англ.)
  4. «Новыя ўлады Гандураса абвясцілі пра выхад краіны з Арганізацыі амерыканскіх дзяржаў» на сайце Newsru.com
  5. Гандурас вярнуўся ў склад Арганізацыі амерыканскіх дзяржаў Архівавана 4 сакавіка 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Міжнароднае права
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Арганізацыі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Амерыка
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Міжнародныя арганізацыі
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1948 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных