wd wp Пошук:

Андрэй Віктаравіч Салавей

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Салавей. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Андрэй Салавей (нар. 13 снежня 1994, Бяроза) — беларускі футбаліст, нападнік салігорскага «Шахцёра» і нацыянальнай зборнай Беларусі. Футбаліст года Беларусі (2021).

Клубная кар’ера

Гуляў за дубль, а пачынаючы з 2012 года праходзіў у асноўны склад брэсцкага «Дынама».

У сезоне 2013 толькі ў другой палове стаў з’яўляцца на лаўцы запасных, адкуль часам выхадзіў на замену. 1 верасня 2013 года забіў свой першы гол за асноўную каманду, чым прынёс перамогу над «Нафтанам» (2:1).

У першай палове 2014 не гуляў з-за траўмы, у чэрвені 2014 года вярнуўся ў строй. У лістападзе 2014 года ўпершыню з’явіўся ў стартавым складзе брэсцкай каманды. У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з «Дынама»[3]. У сезоне 2015 ужо трывала замацаваўся ў аснове брэстчан, стаў выкарыстоўвацца пераважна на пазіцыі нападніка.

У студзені 2016 года адправіўся на прагляд у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» і ў выніку падпісаў кантракт з гэтым клубам[4]. У складзе жодзінцаў стаў выступаць у асноўным за дубль, у галоўнай камандзе звычайна толькі часам выхадзіў на замену. У ліпені 2016 года адправіўся на зборы ва Узброеныя Сілы[5], у верасні вярнуўся ў каманду. У першай палове сезона 2017 выступаў выключна за дубль жодзінцаў. У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[6] і далучыўся да «Слоніма-2017»[7], дзе стаў адным з асноўных ігракоў.

У студзені 2019 года пакінуў слонімскі клуб[8] і неўзабаве перайшоў у гомельскі «Лакаматыў»[9]. Замацаваўся ў якасці аднаго з асноўных ігракоў клуба, у сезоне 2020 з 21 голам стаў найлепшым бамбардзірам Першай лігі.

У студзені 2021 года падпісаў кантракт з «Гомелем»[10]. Стаў адным з лідараў каманды ў Вышэйшай лізе і найлепшым яе бамбардзірам. Па выніках сезона заняў другое месца ў спісе бамбардзіраў Вышэйшай лігі пасля Дэмбо Дарбо, быў прызнаны найлепшым нападнікам і футбалістам года Беларусі[11].

У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта з «Гомелем» у якасці свабоднага агента падпісаў пагадненне з салігорскім «Шахцёрам»[12].

Міжнародная кар’ера

У жніўні 2015 года быў упершыню выкліканы ў моладзевую зборную Беларусі. Свой адзіны матч за моладзевую зборную згуляў 6 верасня таго ж года ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2017 супраць Славакіі, выйшаўшы на замену на 78-й хвіліне.

2 чэрвеня 2021 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Азербайджана (1:2), калі выйшаў на замену ў другім тайме.

Дасягненні

Сям’я

Андрэй з’яўляецца малодшым братам Арцёма Салаўя, футбаліста алімпійскай зборнай Беларусі.

Зноскі

  1. Andrey Solovei // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.pressball.by/footballstat/andrey_solovey/
  3. Клопоцкий, Щербо, Нечаев и Соловей продлили контракты с брестским “Динамо”
  4. “Торпедо-БелАЗ” выкупил у брестского “Динамо” права на Павлюковца и Соловья
  5. Футбол. Игорь Криушенко: Соловей сейчас в армии. Служит в резерве сорок дней
  6. “Торпедо-БелАЗ” расторг контракт с Андреем Соловьем
  7. Андрей Соловей и Чешун перейдут в «Слоним-2017», 23-летний Дручик завершил карьеру
  8. Четыре игрока покинули “Слоним-2017”
  9. Лучший бомбардир “Слонима-2017” перешел в “Локомотив”
  10. “Гомель” объявил о подписании лучшего бомбардира первой лиги Соловья
  11. Лучшим футболистом Беларуси в 2021 году признан Андрей Соловей
  12. “Шахтер” объявил о подписании Соловья
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Слонім-2017
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Лакаматыў Гомель
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бярозе