.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Салавей. Арцём Салавей (нар. 1 лістапада 1990, Селаўшчына, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Выхаванец СДЮШАР горада Бярозы. З 2007 года гуляў за мінскае «Дынама» — спачатку за дубль, потым пачаў праходзіць у асноўную каманду. У 2010 годзе адправіўся ў арэнду ў жодзінскае «Тарпеда», а на наступны год падпісаў кантракт з гэтым клубам. У сезоне 2011 стаў найлепшым бамбардзірам каманды і адным з найлепшых у чэмпіянаце (11 галоў).
У студзені 2013 года перайшоў у екацярынбургскі «Урал»[2], але за асноўную каманду правёў толькі адзін матч. У ліпені 2013 года кантракт з «Уралам» быў разарваны[3].
У жніўні 2013 года падтрымліваў форму з «Тарпеда-БелАЗ»[4], а ў верасні стаў іграком гродзенскага «Нёмана»[5]. У гродзенскім клубе хутка замацаваўся на пазіцыі правага паўабаронцы. У сезоне 2014, аднак, з’яўляўся на полі эпізадычна. У кастрычніку 2014 года па ўзаемнай згодзе пакінуў «Нёман»[6].
У студзені 2015 года падпісаў кантракт з «Віцебскам», які пасля трохгадовага перапынку вярнуўся ў Вышэйшую лігу[7]. У «Віцебску» трывала замацаваўся ў аснове, выкарыстоўваўся ў тым ліку ў якасці нападніка. У сезоне 2016 з 9 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды і дапамог ёй заняць шостае месца ў Вышэйшай лізе.
Са студзеня 2018 года знаходзіўся на праглядзе ў мінскім «Дынама», з якім у лютым падпісаў кантракт[8]. Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе мінчан, пазней стаў часцей выхадзіць на замену.
У студзені 2019 года, нягледзячы на заканчэнне кантракта, пачынаў трэніравацца з «Дынама», аднак неўзабаве пакінуў клуб[9] і падпісаў двухгадовы кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[10]. Спачаку гуляў стартавым складзе, пазней стаў часцей выхадзіць на замену ці заставацца на лаўцы запасных. У пачатку 2020 года апынуўся непатрэбным новаму галоўнаму трэнеру жодзінцаў Юрыю Пунтусу, аднак новую каманду не знайшоў, і толькі пасля пачатку сезона пакінуў «Тарпеда-БелАЗ».
Да лета 2020 года пэўны час трэніраваўся з «Віцебскам», а ў ліпені стаў іграком салігорскага «Шахцёра»[11]. Аднак за каманду так і не згуляў, заставаўся толькі на лаўчы запасных, і ў верасні 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў «Гарадзею»[12]. У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр»[13].
У пачатку 2021 года стаў іграком рэчыцкага «Спадарожніка». Пакінуў каманду ў чэрвені 2021 года з-за фінансавых праблем у клубе.
Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, але ўлетку 2011 пасля канфлікту з галоўным трэнерам Юрыем Шуканавым перастаў выклікацца. Улетку 2012 года, пасля зыходу Шуканава са зборнай, вярнуўся ў каманду.
Таксама выступаў за алімпійскую зборную краіны. На Алімпійскіх гульнях 2012 правёў 2 сустрэчы.
У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе.
Арцём мае малодшага брата, Андрэя, які таксама з’яўляецца футбалістам.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2007 | дубль | Дынама | ![]() | 19 | 2 |
2008 | Д1 | Дынама | ![]() | 12 | 0 |
2009 | Д1 | Дынама | ![]() | 2 | 0 |
2010 | Д1 | Тарпеда | ![]() | 21 | 1 |
2011 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | ![]() | 31 | 11 |
2012 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | ![]() | 26 | 3 |
2012/13 (2) | Д2 | Урал | ![]() | 1 | 0 |
2013 (2) | Д1 | Нёман | ![]() | 7 | 0 |
2014 | Д1 | Нёман | ![]() | 10 | 0 |
2015 | Д1 | Віцебск | ![]() | 25 | 4 |
2016 | Д1 | Віцебск | ![]() | 29 | 8 |
2017 | Д1 | Віцебск | ![]() | 26 | 4 |
2018 | Д1 | Дынама | ![]() | 23 | 4 |
2019 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | ![]() | 17 | 2 |
2020 (сяр.) | дубль | Шахцёр | ![]() | 1 | 1 |
2020 (2) | Д1 | Гарадзея | ![]() | 7 | 0 |
2021 (1) | Д1 | Спадарожнік | ![]() | 9 | 0 |