wd wp Пошук:

Андрэй Аляксандравіч Гарбуноў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гарбуноў. Андрэй Гарбуноў (нар. 29 мая 1983, Магілёў) — беларускі футбаліст, брамнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2015—2019). У цяперашні час працуе трэнерам у клубе «Іслач».

Клубная кар’ера

Выхаванец магілёўскага «Дняпро-Трансмаша», знаходзіўся ў сістэме клуба да 2008 года, калі перайшоў у мінскае «Дынама». Стаў асноўным брамнікам мінскага клуба, гуляў з ім у Лізе Еўропы. У чэрвені 2011 года пакінуў клуб у сувязі са сканчэннем кантракта і ў хуткім часе апынуўся ў гродзенскім «Нёмане».

БАТЭ

У студзені 2012 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ[3]. Дзякуючы добрай гульні амаль адразу стаў асноўным галкіперам клуба, здолеўшы выбіць са складу іграка нацыянальнай зборнай Аляксандра Гутара. Усяго праз некалькі месяцаў знаходжання ў стане клуба падоўжыў кантракт да 2015 года[4]. Паводле вынікаў сезона 2012 быў абраны найлепшым іграком барысаўскага клуба за бягучы год, апярэдзіўшы на 2 пункты паўабаронцу Рэнана Брэсана[5]. Акрамя таго, Гарбуноў стаў і найлепшым брамнікам чэмпіянату[6].

У сезоне 2013 працягваў быць асноўным галкіперам БАТЭ. Але, барысаўскі клуб пакінуў Аляксандр Гутар, з-за чаго значна знізілася канкурэнцыя на пазіцыі брамніка. У выніку Гарбуноў ужо не дэманстраваў такі футбол, як у папярэднім сезоне.

У студзені 2014 года склад барысаўскага клуба папоўніў брамнік нацыянальнай зборнай Беларусі Сяргей Чэрнік, пасля чаго галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Ермаковіч заявіў, что не бачыць Гарбунова ў складзе каманды[7]. Некаторы час Андрэй падтрымліваў форму ў дубліруючым складзе БАТЭ[8]. У сакавіку 2014 года, пасля пачатку футбольнага сезона, Гарбуноў ужо не з’яўляўся ў камандзе, і 1 красавіка 2014 года кантракт з БАТЭ быў разарваны[9].

«Атрамітас»

У першай палове 2014 года заставаўся без клуба. У ліпені 2014 года падпісаў кантракт з грэчаскім «Атрамітасам»[10]. Спачатку быў другім брамнікам клуба, а ў лістападзе 2014 года здолеў замацавацца ў стартавым складзе. Выдатна праявіў сябе ў сезоне 2014/15, калі правёў 12 «сухіх» матчаў у чэмпіянаце і дапамог «Атрамітасу» трапіць у Лігу Еўропы.

6 жніўня 2015 года, захаваўшы ў недатыкальнасці браму ў матчы Лігі Еўропы супраць шведскага АІКа (1:0), дасягнуў адзнакі ў 100 «сухіх» матчаў на вышэйшым узроўні і тым самым уступіў у беларускі клуб «сухіх» брамнікаў[11].

У пачатку 2016 года страціў месца ў аснове і да канца сезона не з’яўляўся на полі. «Атрамітас» прапанаваў падоўжыць кантракт, але Андрэй разглядаў іншыя варыянты працягу кар’еры[12]. 27 чэрвеня футбаліст усё ж вырашыў застацца ў «Атрамітасе», адначасова змяніўшы нумар з 30 на 35[13]. У сезоне 2016/17 быў трывалым асноўным брамнікам «Атрамітаса». У маі 2017 года стала вядома аб сыходзе Гарбунова з каманды[14].

«Дынама» Мінск

У другой палове 2017 года заставаўся без клуба, гуляў за каманду БАТЭ па пляжным футболе. У студзені 2018 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[15]. Замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка каманды, выцесніўшы Сяргея Ігнатовіча. Па выніках сезона 2018 быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату Беларусі.

У студзені 2019 года стала вядома, што Гарбуноў пакідае «Дынама» па заканчэнні кантракта[16].

«Тарпеда-БелАЗ»

У студзені 2019 года падпісаў двухгадовы кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[17]. У жодзінскай камандзе прайграў канкурэнцыю Уладзіміру Бушме, у выніку з’яўляўся на полі эпізадычна, а з верасня з-за траўмы выбыў да канца сезона.

У пачатку 2020 года заставаўся па-за складам каманды, не прымаў удзелу ў таварыскіх матчах. У сакавіку 2020 года кантракт з «Тарпеда-БелАЗ» быў разарваны[18].

Міжнародная кар’ера

У сакавіку 2015 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[19]. Дэбютаваў у зборнай 30 сакавіка 2015, правёўшы першы тайм у таварыскім матчы супраць Габона[20].

Трэнерская кар’ера

У студзені 2021 года стала вядома, што Гарбуноў завяршыў кар’еру[21], а ў лютым увайшоў у трэнерскі штаб «Іслачы»[22].

Дасягненні

Зноскі

  1. Andrey Gorbunov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Andrey Harbunow // FBref.com
  3. Андрей Горбунов стал игроком БАТЭ (руск.)  «Прессбол», 13 студзеня 2012
  4. Андрей Горбунов: «Всегда мечтал играть за московский ЦСКА»(недаступная спасылка)
  5. БАТЭ определил Горбунова лучшим игроком сезона(недаступная спасылка)
  6. Андрей Горбунов: «Удивлен, что Сулимы не было в списке претендентов на награду»(недаступная спасылка)
  7. Футбол. БАТЭ решил расстаться с Михаилом Сиваковым и Андреем Горбуновым
  8. Горбунов и Сиваков продолжают тренировки с дублем БАТЭ
  9. БАТЭ расстался с Горбуновым
  10. Андрей Горбунов подписал контракт с “Атромитосом”
  11. Андрей Горбунов сыграл 100 “сухих” матчей на высшем уровне
  12. У Андрея Горбунова есть несколько вариантов продолжения карьеры
  13. Андрей Горбунов продлил контракт с “Атромитосом” и сменил игровой номер
  14. “Атромитос” попрощался с Андреем Горбуновым
  15. Андрей Горбунов стал игроком минского “Динамо”
  16. Горбунов покинул минское “Динамо”
  17. “Торпедо-БелАЗ” объявило о подписании Горбунова
  18. Горбунов покинул “Торпедо-БелАЗ”, По и Бондаренко на правах аренды перешли в “Смолевичи”
  19. Андрей Горбунов, Иван Маевский и еще 21 игрок вызваны в сборную Беларуси на матчи с Македонией и Габоном
  20. Беларусь - Габон. Горбунов, Януш и Макась дебютируют в национальной сборной
  21. Футбол. Голкипер Андрей Горбунов завершил карьеру
  22. Андрей Горбунов вошел в тренерский штаб “Ислочи”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Ігракі ФК Атрамітас Афіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Спартак Шклоў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 мая
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Ігракі ФК Вейна
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта