wd wp Пошук:

Анатоль Іванавіч Лукашоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лукашоў. Анатоль Іванавіч Лукашоў (нар. 14 жніўня 1960, с. Вялікі Бор, Гардзееўскі раён, Бранская вобласць, РСФСР) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

У 1982 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут па спецыяльнасці «Ветэрынарыя». У 19821984 гадах служыў у Групе Савецкіх войскаў у Германіі[1].

З 1984 года звязаў сваё жыццё з сельскай гаспадаркай. Працаваў галоўным ветэрынарным урачом саўгаса «Гардзееўскі» Клінцоўскага раёна Бранскай вобласці і саўгаса «Арловічы» Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці; з 1996 года старшынёй калгаса «Герой працы» Дубровенскага раёна[1].

У 2002 годзе прызначаны першым намеснікам старшыні, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дубровенскага райвыканкама[1]. З лютага 2005 года старшынёй Дубровенскага райвыканкама[2].

У 2006 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Кіраванне прадпрыемствамі аграпрамысловага комплексу»[1].

З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання ад Сенненскай выбарчай акругі № 30.

15 кастрычніка 2019 года зноў прызначаны старшынёй Дубровенскага райвыканкама[3].

Беспартыйны.

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ордэнам Пашаны. У 2014 годзе прысвоена званне «Чалавек года Віцебшчыны».

Сям’я

Жанаты, мае дачку і сына.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 ЛУКАШОВ АНАТОЛИЙ ИВАНОВИЧ (Сенненский избирательный округ № 30)
  2. Местное управление и самоуправление. Лукашов Анатолий Иванович
  3. Лукашэнка зладзіў невялікі кадравы аўторак

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Уладальнікі ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старшыні Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 жніўня
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бранскай вобласці
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»