wd wp Пошук:

Дзяржаўны дзеяч

Дзяржаўны дзеяч — тэрмін, які выкарыстоўваецца ў адносінах да асоб, якія займаюць высокія дзяржаўныя пасады — прэзідэнты дзяржавы, кіраўнікі ўрада, значныя дыпламаты, а таксама найбольш значныя і ўплывовыя палітыкі (палітычныя дзеячы). Паняцце часта выкарыстоўваецца ў сферы міжнародных або замежных спраў. Міністраў замежных спраў часта называюць дзяржаўнымі дзеячамі, але ў той жа час чыноўнікаў мясцовага ўзроўню, рангу мэраў, так не называюць.

Адрозненне дзяржаўнага дзеяча ад палітыка ў тым, што палітык арыентуецца на наступныя выбары, а дзяржаўны дзеяч — на наступнае пакаленне.
Уінстан Чэрчыль
Тэмы гэтай старонкі (2):
Паліталогія
Дзяржаўныя дзеячы