wd wp Пошук:

Клінцоўскі раён

Клінцоўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Клінцы.

Геаграфія

Плошча раёна — 1291 км². Асноўныя рэкі — Іпуць, Унеча, Турасна.

Клінцоўскі раён мяжуе з наступнымі муніцыпальнымі раёнамі Бранскай вобласці:

Гісторыя

Клінцоўскі раён быў утвораны ў 1929 і ад пачатку ўваходзіў у Клінцоўскую акругу Заходняй вобласці з цэнтрам у г. Смаленску. У 19371944 раён уваходзіў у Арлоўскую вобласць.

5 ліпеня 1944 Указам Прэзідыуму Вярхоўнага Савета СССР была ўтворана Бранская вобласць, у склад якой, нароўні з іншымі, быў уключаны і Клінцоўскі раён.

Дэмаграфія

Насельніцтва раёна складае 21,8 тыс. чалавек (без раённага цэнтра, у Клінцах жывуць каля 66 тыс. чалавек). Усяго налічваецца 129 населеных пунктаў.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Па муніцыпальнай рэформе (2005) у раёне налічваецца 9 сельскіх паселішчаў:

  1. Вялікатапальскае сельскае паселішча
  2. Гулёўскае сельскае паселішча
  3. Каржовагалубоўскае сельскае паселішча
  4. Лопаценскае сельскае паселішча
  5. Мядзвёдаўскае сельскае паселішча
  6. Першамайскае сельскае паселішча
  7. Ражноўскае сельскае паселішча
  8. Смалявіцкае сельскае паселішча
  9. Сматравабудскае сельскае паселішча

Славутасці

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Раёны Бранскай вобласці
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Клінцоўскі раён