wd wp Пошук:

Флегмона

Флегмона (ад ст.-грэч. Φλεγμονή - жар, запаленне) — вострае разлітае гнойнае запаленне тлушчавай клятчаткі; у адрозненне ад абсцэсу не мае дакладных межаў.

Віды флегмоны

Па размяшчэнні адрозніваюць флегмоны падскурную, падфасцыяльную, міжмышачную, забрушынную, каляныркавую (паранефрыт), каляпрамакішэчную (парапрактыт), клятчаткі міжсцення, флегмоны ступні, кісці і інш.

Узбуджальнікі

Пераважна стафілакок і інш. гноеродныя мікраарганізмы, радзей - кішачная палачка і анаэробы; адпаведна асаблівасцям ўзбуджальніка флегмоны падзяляюць на гнойныя, гніласныя і анаэробныя (газавыя).

Прыкметы флегмоны

Прыкметы флегмоны - боль, ацёк; пры падскурнай флегмоне - гіперэмія скуры, павышэнне тэмпературы цела, дрыжыкі і інш. Магчымы пераход запаленчага працэсу на суседнія органы, развіццё сепсісу.

Лячэнне

Раскрыццё і дрэнаванне гнойнага ачага, антыбіётыкі.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Хірургія