wd wp Пошук:

Аляксей Сяргеевіч Благавешчанскі

Мемарыяльная дошка ў пасёлку Чкалаўскі на доме, у якім жыў А. С. Благавешчанскі

Аляксей Сяргеевіч Благавешчанскі (5 (18) кастрычніка 1909, г. Брэст — 25 мая 1994, г. Масква) — Герой Савецкага Саюза (14 лістапада 1938), генерал-лейтэнант авіяцыі (1943)[1], лётчык-выпрабавальнік 1-га класа (1950).

Біяграфія

Нарадзіўся 5 (18) кастрычніка 1909 года ў горадзе Брэст-Літоўск (цяпер — горад Брэст, Беларусь). Беларус. З 1914 года жыў у Курску. У 1927 годзе скончыў Курскі прамыслова-эканамічны тэхнікум.

У войску з красавіка 1927 года. У 1928 годзе скончыў Ленінградскую ваенна-тэарэтычную школу ВПС, у 1929 годзе — Барысаглебскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. Служыў у страявых частках ВПС (у Бранску), з 1933 года — у авіяцыі Ціхаакіянскага флоту.

З верасня па снежань 1937 года — лётчык-выпрабавальнік Навукова-выпрабавальнага інстытута ВПС. Правёў шэраг выпрабавальных работ на знішчальніках И-5, И-15 і И-16.

Са снежня 1937 года па жнівень 1938 года ўдзельнічаў у баях з японскімі захопнікамі ў Кітаі[1]. Быў камандзірам знішчальнай авіяэскадрыллі, затым — камандзірам знішчальнай авіягрупы. Здзейсніў 73 баявых вылетаў[1] на знішчальніку И-16, у 11 паветраных баях збіў асабіста 7 і ў складзе групы болей за 20[1] самалётаў праціўніка.

З кастрычніка 1938 года па студзень 1939 года — зноў на лётна-выпрабавальнай працы ў Навукова-выпрабавальным інстытуце ВПС. Правёў шэраг выпрабавальных работ на знішчальніках И-153 і И-16.

У 1939 годзе скончыў Курсы ўдасканалення каманднага складу пры Ваеннай акадэміі Генштаба. Камандаваў 54-й знішчальнай авіябрыгадай (у Ленінградскай ваеннай акрузе).

Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гадоў[1] на пасадзе камандзіра 54-й знішчальнай авіяцыйнай брыгады. Здзейсніў 39 баявых вылетаў на знішчальніку И-16, удзельнічаў у 3 паветраных баях.

З красавіка 1940 г. камандаваў 60-й знішчальнай авіяцыйнай брыгадай, з жніўня таго ж года — камандзір 27-й авіяцыйнай дывізіі (у Закаўказскай ваеннай акрузе). Са студзеня 1941 года — намеснік камандуючага ВПС Далёкаўсходняга фронту.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны: у кастрычніку 1942-лютым 1945 — камандзір 2-га знішчальнага авіяцыйнага корпуса[1]. Корпус пад яго камандаваннем змагаўся на Калінінскім, Волхаўскім, Заходнім, Бранскім, 1-м Прыбалтыйскім, 3-м Беларускім і 1-м Украінскім франтах[1]. Удзельнічаў у Вялікалуцкай аперацыі, прарыве блакады Ленінграда, Ржэўска-Вяземскай і Арлоўскай аперацыях, вызваленні Беларусі і Літвы (Оршы, Віцебска, Мінска, Маладзечна, Ліды[1]), у Вісла-Одэрскай аперацыі.

9 лютага 1945 быў цяжка паранены (падарваўся на міне) на аэрадроме горада Любін (Польшча). Да мая 1945 года знаходзіўся на лячэнні ў шпіталі. За час вайны здзейсніў 48 баявых вылетаў для ацэнкі паветранай абстаноўкі, удзельнічаў у 3 паветраных баях.

У 1945—1947 — начальнік Вышэйшай афіцэрскай школы паветранага бою (у горадзе Люберцы). У 1947—1949 — памочнік камандуючага 7-й (з лютага 1949 г. — 62-й) паветранай арміяй СПА па страявой частцы (Бакінская акруга СПА).

У 1949—1952 — начальнік Упраўлення выпрабаванняў самалётаў Дзяржаўнага Чырванасцяжнага навукова-выпрабавальнага інстытута (ГК НДІ ВПС), з красавіка 1952 па ліпень 1959 года — начальнік ГК НДІ ВПС. Браў удзел у дзяржаўных выпрабаваннях розных самалётаў, у тым ліку рэактыўных знішчальнікаў Ла-15, МиГ-15, МиГ-15УТИ, МиГ-17, МиГ-19 , СМ-12, СМ-50, рэактыўнага разведчыка Як-25Р, пасажырскага самалёта Ил-18.

З красавіку 1960 генерал-лейтэнант авіяцыі А. С. Благавешчанскі — у запасе[1]. Працаваў у АКБ А. М. Тупалева: намеснікам начальніка (1962—1965), начальнікам лётна-выпрабавальнай базы (1965—1975), намеснікам галоўнага канструктара (1975—1983), вядучым канструктарам (1984—1985).

Жыў у пасёлку Чкалаўскі (цяпер — у межах горада Шчолкава) Маскоўскай вобласці, затым — у Маскве. Памёр 25 мая 1994 года. Пахаваны на Траекураўскіх могілках у Маскве.

Узнагароды і званні

Памяць

У пасёлку Чкалаўскі (у межах горада Шчолкава Маскоўскай вобласці) на доме (вуліца Леніна, дом 1), у якім у 1950—1959 гадах жыў А. С. Благавешчанскі, устаноўлена мемарыяльная дошка.

Літаратура

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Благовещенский Алексей Сергеевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 60. — 737 с.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (38):
Катэгорыя·Памерлі ў 1994 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Суворава II ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Багдана Хмяльніцкага II ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсце
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Генерал-лейтэнанты авіяцыі (СССР)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кутузава II ступені
Катэгорыя·Удзельнікі япона-кітайскай вайны (1937—1945)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Удзельнікі савецка-фінскай вайны
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1909 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Памерлі 25 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Пахаваныя на Траякураўскіх могілках
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Лётчыкі СССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Лётчыкі-выпрабавальнікі СССР
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»