wd wp Пошук:

Далёкаўсходні фронт

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Далёкаўсходні фронт.

Далёкаўсхо́дні фронт (ДУФ) — аператыўна-стратэгічнае аб’яднанне савецкіх войскаў на Далёкім Усходзе. Да 1941 года колькасць фронту дасягала 500 тыс. чалавек[1], а ў 1945 годзе — 1.7 млн., на ўзбраенні якіх налічвалася звыш 5 тыс. танкаў і 5 тыс. самалётаў. Пад канец вайны фронт складаўся з 15 армій і Ціхаакіянскага флоту[2]. Камандаванне фронтам ажыццяўляў маршал.

Першае фарміраванне

Створаны па загадзе НКА СССР ад 28 чэрвеня 1938 года (у адпаведнасці з пастановай Галоўнага ваенна савета РСЧА ад 8 чэрвеня 1938) на базе Асобай Чырвонасцяжнай Далёкаўсходняй арміі (АЧДУА) і называўся Чырванасцяжным Далёкаўсходнім фронтам. У склад фронту ўвайшлі 1-я і 2-я арміі, а таксама Хабараўская група войскаў.

Войскі фронту прымалі ўдзел у канфлікт каля возера Хасан ў ліпені — жніўні 1938 года.

Камандаванне

Камандуючыя:

Член Ваеннага Савета:

Начальнік штаба:

Другое фарміраванне

Упраўленне фронту было зноў створана 1 ліпеня 1940 года на базе ўпраўлення франтавой (Чыцінскай) групы войскаў з падначаленнем яму 1-й і 2-й Асобных Чырвонасцяжных армій, 15-й арміі, а таксама Паўночнай армейскай групы[3]. У аператыўным падпарадкаванні знаходзіліся Ціхаакіянскі флот і Чырванасцяжная Амурская флатылія. Штаб фронту — Хабараўск.

У чэрвені 1941 года ў склад фронту былі таксама ўключаны зноў сфарміраваныя 25-я і 35-я арміі. У жніўні 1942 года на аснове ВПС агульнавайсковых армій былі сфарміраваны 9-я і 10-я паветраныя арміі. У ліпені 1943 года ў складзе фронту на базе Асобага стралковага корпуса (Сахалін) была сфарміравана 16-я армія.

19 сакавіка 1945 года Дырэктывай Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання частка войскаў фронту (1-я Чырвонасцяжная, 25-я і 35-я арміі, 9-я паветраная армія, 10-ы механізіраваны корпус) былі вылучаныя ў Прыморскую групу войскаў (з жніўня 1945 года — 1-ы Далёкаўсходні фронт).

5 жніўня 1945 года перайменаваны ў 2-гі Далёкаўсходні фронт.

Камандуючыя:

Члены Ваеннага Савета:

Начальнікі штаба:

Зноскі

  1. Дальний Восток: тыл, ставший фронтом
  2. Дальневосточный блицкриг Красной армии
  3. Приказ Народного Комиссара Обороны от 21 июня 1940 года № 0029.
  4. Российская газета
  5. Командный и начальствующий состав Красной Армии в 1940-1941 гг.: Структура и кадры центрального аппарата НКО СССР, военных округов и общевойсковых армий. Документы и материалы. — М.; СПб.: Летний сад, 2005. — С. 92. — 272 с. — ISBN 5-94381-137-0.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Узброеныя сілы СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Воінскія часці, узнагароджаныя ордэнам Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Савецкія франты ў гады Вялікай Айчыннай вайны