wd wp Пошук:

Аляксей Сцяпанавіч Анішчык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Анішчык. Аляксей Сцяпанавіч Анішчык (19 ліпеня 1912, хут. Мондзіна Навагрудскага павета Мінскай губерні, цяпер Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць — 31 сакавіка 2007, Вільнюс[1]; Псеўданімы: Андрэй Чэмер; А. Шпак) — мемуарыст, педагог, журналіст, грамадскі дзеяч.

Біяграфія

Скончыў Навагрудскую гімназію і эканамічны факультэт Пазнаньскага ўніверсітэта; магістр эканамічных навук. Працаваў у Катавіцах, кіраваў курсамі для інжынераў і тэхнікаў. У верасні 1939 г. запісаўся ў батальён, які абараняў Варшаву ад немцаў, за што пазней быў узнагароджаны медалём.

Пасля капітуляцыі Польшчы вярнуўся ў Навагрудак, дзе выкладаў у школе беларускую мову і літаратуру. Потым на Беласточчыне быў дырэктарам школы. У 1941 г. выкладчык і загадчык школы ў мястэчку Уселюб Навагрудскага раёна. З 1942 г. выкладчык Навагрудскай беларускай настаўніцкай семінарыі. Публікаваўся ў газеце «За праўду», са студзеня 1944 г. яе рэдактар. У лютым — маі 1944 г. загадчык Навагрудскай друкарні, у маі—чэрвені супрацоўнік сектара радыёперадач Беларускага культурнага цэнтра ў Мінску. Сябар падпольнай Беларускай Народнай Грамады. Удзельнік Другога Усебеларускага кангрэса.

Пры адступленні нямецкіх войск выехаў у Германію. У 19451946 гг. жыў у Кракаве, працаваў у газетах. Потым узначаліў ваяводскі аддзел выдавецтва «Czytelnik» у Уроцлаве і Шчэціне.

Арыштаваны савецкімі спецслужбамі ў маі 1948 г.; вывезены ў Мінск. За супрацоўніцтва з немцамі прысуджаны да расстрэлу, замененага 25 гадамі зняволення. Правёў у лагерах Запаляр’я і Мардовіі 14 гадоў. Вызвалены ў 1962 г. Вярнуўся на Радзіму. Працаваў эканамістам у Навагрудскім раёне і ў Лідзе. Потым пераехаў у Літву (Эйшышкі). Жыў у Вільні. Узначальваў суполку віленскіх беларускіх палітвязняў. Пісаў на беларускай, рускай, польскай мовах. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2000 г. Падрыхтаваў кнігу мемуараў.

Зноскі

  1. У Вільні памёр найстарэйшы беларускі пісьменьнік(недаступная спасылка) Наша Ніва 2 красавіка 2007

Творы

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Выкладчыкі Навагрудскай настаўніцкай семінарыі
Катэгорыя·Памерлі ў 2007 годзе
Катэгорыя·Памерлі 31 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэта імя Адама Міцкевіча
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Беларускай Народнай Грамады (1941)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудскім раёне
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 ліпеня
Катэгорыя·Пахаваныя на Свята-Ефрасіннеўскіх могілках
Катэгорыя·Удзельнікі Другога Усебеларускага кангрэса